Траціна расійцаў упэўненая, што Сонца круціцца вакол Зямлі.
Самай распаўсюджанай навуковай памылкай расійцаў з’яўляецца вера ў тое, што радыеактыўнасць — выключна справа чалавечых рук:так лічаць 55% удзельнікаў апытання ВЦИОМ, праведзенага перад Днём навукі, які адзначаецца сёння.
Даследаванне таксама паказала, што 46% рэспандэнтаў лічаць, што антыбіётыкі забіваюць вірусы гэтак жа, як і бактэрыі.
Больш за тое, траціна расійцаў усур’ёз лічыць, што Сонца круціцца вакол Зямлі,прычым за апошнія чатыры гады такіх рэспандэнтаў стала нават больш на 4%.
Каля чвэрці расійцаў памылкова мяркуе, што лазер працуе, факусуючы гукавыя хвалі.
Сярод іншых навуковых памылак — вера ў тое, што пол дзіцяці вызначаюць гены маці і што поўны абарот Зямля робіць вакол Сонца за адзін месяц.
Ініцыятыўнае ўсерасійскае апытанне ВЦИОМ было праведзенае 29–30 студзеня 2011 года. Апытана 1600 чалавек у 138 населеных пунктах у 46 абласцях, краях і рэспубліках Расіі. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Сонца круціцца вакол Зямлі? | 2007 | 2011 |
| Згодзен | 28 | 32 |
| Не згодзен | 67 | 62 |
| Цяжка сказаць | 5 | 6 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Цэнтр Зямлі вельмі гарачы? | ||
| Згодзен | 75 | 76 |
| Не згодзен | 8 | 8 |
| Цяжка сказаць | 17 | 16 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Кісларод, якім мы дыхаем, паступае з раслінаў? | ||
| Згодзен | 83 | 78 |
| Не згодзен | 11 | 14 |
| Цяжка сказаць | 6 | 8 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Радыёактыўнае малако можна зрабіць бяспечным, калі яго давесці да кіпення? | ||
| Згодзен | 14 | 11 |
| Не згодзен | 67 | 71 |
| Цяжка сказаць | 19 | 18 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Электроны меншыя за атамы? | ||
| Згодзен | 48 | 52 |
| Не згодзен | 20 | 18 |
| Цяжка сказаць | 32 | 29 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Кантыненты, на якіх мы жывем, рухаюцца ўжо мільёны гадоў і будуць далей рухацца ў будучыні? | ||
| Згодзен | 72 | 71 |
| Не згодзен | 8 | 9 |
| Цяжка сказаць | 19 | 20 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Пол дзіцяці вызначаюць гены маці? | ||
| Згодзен | 25 | 20 |
| Не згодзен | 46 | 47 |
| Цяжка сказаць | 29 | 33 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Першыя людзі жылі ў тую ж эпоху, што і дыназаўры? | ||
| Згодзен | 30 | 29 |
| Не згодзен | 45 | 46 |
| Цяжка сказаць | 24 | 26 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Антыбіётыкі забіваюць вірусы гэтак жа добра, як і бактэрыі? | ||
| Згодзен | 45 | 46 |
| Не згодзен | 30 | 31 |
| Цяжка сказаць | 25 | 23 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Лазер працуе, факусуючы гукавыя хвалі? | ||
| Згодзен | 26 | 26 |
| Не згодзен | 31 | 29 |
| Цяжка сказаць | 43 | 45 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Уся радыёактыўнасць — справа чалавечых рук? | ||
| Згодзен | 57 | 55 |
| Не згодзен | 30 | 31 |
| Цяжка сказаць | 12 | 15 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Цяперашнія людзі развіваліся з ранніх відаў чалавека? | ||
| Згодзен | 61 | 61 |
| Не згодзен | 16 | 17 |
| Цяжка сказаць | 23 | 22 |
| Ці згодныя вы з наступным сцверджаннем: Поўны абарот вакол Сонца Зямля робіць за адзін месяц? | ||
| Згодзен | 14 | 20 |
| Не згодзен | 61 | 54 |
| Цяжка сказаць | 25 | 26 |
Каментары