Пазачарговы з'езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі пройдзе вясной 2011 года.
Як паведамілі ў прэс-службе партыі, пытанні падрыхтоўкі да з'езда абмяркоўваліся 8 лютага на пасяджэнні кіраўніцтва ЛДП і сталічнай арганізацыі партыі. Разглядалася таксама гатоўнасць ЛДП да ўдзелу ў чарговых выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія павінны прайсці ў 2012 годзе, па партыйных спісах.
У сувязі з ростам колькасці членаў ЛДП было вырашана пашырыць склад Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта партыі.
Падобныя нарады кіраўніцтва ЛДП плануе правесці сумесна і з іншымі рэгіянальнымі структурамі.
Каментары