Эканоміка55

Грэчка будзе толькі даражэць

Імпарцёры прагназуюць далейшы рост цэн на грэчку ў беларускіх крамах

Імпарцёры прагназуюць далейшы рост цэн на грэчку ў беларускіх магазінах.

«Наша цана на грэчку (у рознічнай сетцы ад 16 тыс. рублёў за 900 грамаў. — БелаПАН.) абгрунтавана адпускной цаной ад пастаўшчыкоў грэчкі з Расіі. Кошт у розніцы складаецца з адпускной кантрактнай цаны і рознічных надбавак ад нас і з боку магазінаў. Кантрактная цана на расійскую грэчку складае 85–90 расійскіх рублёў за кг», — паведаміла спецыяліст кампаніі «Святлара», якая імпартуе крупы з Расіі.

Разам з тым, як адзначыла спецыяліст, нягледзячы на падаражанне на 65% у параўнанні з папярэдняй партыяй, апошняя партыя «хутка разышлася». Прадстаўнік імпарцёра падкрэслівае, што цана расце з-за таго, што попыт перавышае прапанову. «Цэны не будуць у далейшым падаць, а будуць толькі расці», — лічыць суразмоўца.

Праведзены БелаПАН 11 лютага маніторынг сітуацыі з грэчкай у Мінску паказаў, што ў некаторых магазінах у цэнтры сталіцы яе або зусім няма,

або прадаецца расійская грэчка па цане ад 12 да 16 тысяч за 900 г.

Не аказалася грэчкі і ў многіх павільёнах і кіёсках на Камароўскім рынку. Прадаўцы паведамілі, што крупы няма ўжо больш як тыдзень. У асобных гандлёвых кропках рынку грэчка ўсё ж ёсць — па цане ад 11.980 да 15.500 за 900 г. Уся яна расійскай вытворчасці.

Як растлумачыў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Седзін, сітуацыя з грэчкай тлумачыцца тым, што з-за анамальнай летняй спёкі ні ў Расіі, ні ва Украіне грэчка проста не ўрадзіла. У сваю чаргу, сваёй грэчкі ў Беларусі вырабляецца няшмат. У Мінсельгасхарчы абяцаюць, што неўзабаве пачнуцца пастаўкі «не занадта дарагой» грэчкі з-за мяжы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць