Дарадца прэзідэнта ЗША: Санкцыі — адэкватны адказ на жахлівыя рэпрэсіі ў Беларусі
Санкцыі ЗША ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва былі «адэкватным адказам» на рэпрэсіі, што разгарнуліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пра гэта заявіў Майкл Макфал, дарадца амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы і старшы дырэктар па Расіі і Еўразіі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША, у інтэрв’ю радыёстанцыі «Голас Амерыкі».
Макфал асабліва падкрэсліў:
«Гэтыя санкцыі — амерыканскія. Я хачу ўнесці яснасць: мы не ішлі за еўрапейцамі. Яны ўвялі свае санкцыі, мы — свае».
«Мы глыбока перакананыя, што гэта быў адэкватны адказ на жахлівыя расправы, якія адбываліся падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі», — цытуюць дарадцу Абамы «Беларускія навіны».
-
«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя
-
Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі
-
«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна
Каментары