Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў з Беларусі ў Расію
Аператыўнікі службы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі сумесна з міліцыянераміпатрульна-паставой службы Гомельскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце раскрылі і ліквідавалі канал пастаўкі наркотыкаў з Беларусі ў Расію.
Як паведаміў БелаПАН
Надглядаючы тару, міліцыянеры знайшлі і канфіскавалі больш чым 32 кілаграмы марыхуаны. Устаноўлена, што буйную партыю наркотыкаў перавозчык збіраўся даставіць на расійскі рынак. Паводле слоў аператыўнікаў, такая колькасць тавару ацэньваецца прыкладна ў 16 тысяч долараў і яе хапае на 32 тысячы доз.
У дачыненні да затрыманага распачата справа за незаконны абарот наркотыкаў па ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса і абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Высвятляецца, у каго менавіта была набыта буйная партыя наркотыкаў.
Каментары