Эканоміка33

Мінэканомікі возьмецца за грэчку

Міністэрства эканомікі Беларусі абяцае «спыняць антыканкурэнтныя дзеянні» пастаўшчыкоў грэцкіх круп.

Як вынікае з паведамлення прэс-службы міністэрства, «дэпартамент цэнавай палітыкі Мінэканомікі Беларусі і ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама праводзяць маніторынг і аналіз цэн на грэцкія крупы, што рэалізуюцца ў розных рэгіёнах краіны, у мэтах выяўлення і спынення антыканкурэнтных дзеянняў асобных суб’ектаў таварнага рынку, якія ажыццяўляюць увоз гэтых круп у краіну».

Прэс-служба адзначае, што ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржрэгуляванне цэн на грэцкія крупы не прадугледжана, адпускныя цэны на іх фарміруюцца арганізацыямі-вытворцамі і імпарцёрамі з улікам кан’юнктуры рынку, а рознічныя цэны вызначаюцца гандлёвымі арганізацыямі з улікам гандлёвай надбаўкі да 30% да адпускных цэн.

Пры гэтым у Мінэканомікі прызнаюць, што вытворчасць грэчкі ў краіне «ажыццяўляецца ў недастатковых аб’ёмах». Спажывец унутранага рынку забяспечваецца пераважна за кошт увозу грэцкіх круп з Расіі і Украіны. Аднак з-за складаных умоў надвор’я ў 2010 годзе ўраджай збожжавых культур у гэтых краінах значна знізіўся. Адпаведна Расія і Украіна абмежавалі экспарт збожжа і грэцкіх круп. Так, паводле звестак Мінсельгасхарча, у 2010 годзе ў Беларусь было завезена грэчкі каля 33% ад узроўню 2009-га.

«Прымаючы да ўвагі абмежаванасць рэсурсаў грэчкі, пастаўка грэцкіх круп айчыннай вытворчасці на ўнутраны рынак краіны ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам пастаўкі, узгодненым Мінсельгасхарчам і Мінгандлю», — паведамляе прэс-служба.

Рознічныя цэны на крупы грэцкія фасаваныя, што вырабляюцца беларускімі прадпрыемствамі (ААТ «Гомельхлебапрадукт» і ПВУП «Скідальаграпрадукт»), у лютым 2011 года склалі ад 5.670 да 7.790 рублёў за кілаграм у залежнасці ад гатунку. У сувязі з пастаўкамі грэцкіх круп з Расіі, дзе адзначаецца значны рост цэн на іх, рознічныя цэны на крупы грэцкія на спажывецкіх рынку краіны ўзраслі да 8.900–16.900 рублёў за кілаграм.

Зараз «у мэтах бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў грэцкімі крупамі арганізацыямі хлебапрадуктаў ажыццяўляюцца працэдуры закупкі зерня грэчкі і круп грэцкіх, аптовыя арганізацыя праводзяць арганізацыйную працу па закупцы грэцкіх круп у Расійскай Федэрацыі, ва Украіне і ў Кітаі», адзначае прэс-служба. Да канца лютага 2011 года чакаецца пастаўка грэцкіх круп з Кітая, рознічную цану на якія, з улікам затрат па дастаўцы і фасоўцы, плануецца ўстанавіць на ўзроўні 11–12 тыс. рублёў за кілаграм, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Каментары3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць