Недахоп «спаборніцкага тонусу» стаў галоўнай прычынай невыканання ў поўным аб’ёме плана на матч у адказ 1/16 фіналу Лігі Еўропы з «ПарыСен-Жэрменам », заявіў галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка.
«
«Ёсць шкадаванне, што так закончыўся матч. У нас былі моманты. Асабліва шкадуем аб мінскім матчы, які маглі выйграць», — сказаў Ганчарэнка. Ён не стаў каментаваць гульню «ПСЖ», заявіўшы, што гэта павінен рабіць трэнер сапернікаў.
«БАТЭ даў нам сёння турбот, — адзначыў галоўны трэнер французаў Антуан Камбуарэ. — Сапернік вельмі арганізаваны, не забывайце, што пяць разоў запар ён станавіўся чэмпіёнам сваёй краіны».
Паводле слоў Камбуарэ, найбольшае напружанне ён адчуў у канцы матча: «Мы стварылі шмат момантаў, але не выкарысталі іх, і калі б БАТЭ ўдалося вызначыцца, мы б пра гэта вельмі пашкадавалі».
Недакладнасць у атаках трэнер гаспадароў растлумачыў недахопам гульнёвай практыкі ў некаторых футбалістаў. «Галоўнае, што мы прайшлі далей, і цяпер мы будзем рыхтавацца да матча чэмпіянату Францыі супраць „Тулузы“. Пра матчы з „Бенфікай“ у 1/8 фіналу пакуль не думаем, але напэўна абедзве сустрэчы мы будзем гуляць у гасцях», — заявіў Камбуарэ, маючы на ўвазе, што ў Парыжы жыве шмат партугальцаў. Частка з іх з’яўляюцца прыхільнікамі «ПСЖ», але будуць перажываць за «Бенфіку».
Каментары