Гісторыя55

Першыя зярняткі, або Настаўнік з Божай ласкі

Сяргей Паўловіч не быў палітыкам, пісьменнікам, аднак здолеў узвысіцца ў Заходняй Беларусі ў ранг выдатных беларускіх дзеячаў. Эцюд Арсеня Ліса.

Сяргей Паўловіч не быў палітыкам, пісьменнікам, аднак здолеў узвысіцца ў Заходняй Беларусі ў ранг выдатных беларускіх дзеячаў. Эцюд Арсеня Ліса.

Кандыдат багаслоўя Паўловіч, родам з Кобрыншчыны, па сканчэнні Кіеўскай духоўнай акадэміі (1899) выбраў за ніву сваёй працы народную асвету. Працаваў выкладчыкам Рагачоўскай семінарыі і жаночай гімназіі, інспектарам школ у Ваўкавыскім павеце. Першая сусветная вайна выкінула яго з сотнямі тысяч суайчыннікаў у бежанства ў Расію. Давялося перажыць нямала. У грамадзянскую вайну праз выкладчыцкі віцмундзір інтэлігентнага выгляду педагог Паўловіч трапіў у закладнікі і цудам ацалеў. У 1921 г. рээвакуяваўся на Бацькаўшчыну, у Заходнюю Беларусь.

На хвалі нацыянальна-вызваленчага руху ў Вільні са сціплага настаўніка вырас на прызнанага педагога, аўтара знакамітых на ўсю Беларусь кніг­граматык, чытанак.

Самі найменні іх, узятыя з народнага жыцця («Першыя зярняткі», «Засеўкі» (1937), сведчылі, як арганічна вырастала праца таленавітага педагога з тысячагадовага досведу народнага.

Праца Паўловіча на пасадзе дырэктара Віленскай беларускай гімназіі (1925—1938) і асабліва ў Галоўнай управе Таварыства беларускай школы па¬свойму была ацэненая польскай адміністрацыяй. Паўловіча двойчы, у 1930 і 1933 гг., арыштоўвалі і кідалі ў Лукішскі астрог, хоць ён не належаў не толькі да якой­небудзь радыкальнай, а наогул ні да якой партыі. Прадстаўнікі рэжыму бачылі ў ім духоўную сілу.

Пазбаўленыя з ласкі пілсудчыкаў беларускай школы, дзеці заходніх беларусаў раслі людзьмі свядомымі. І ў гэтым была немалая заслуга С. Паўловіча.

Польскай адміністрацыі так і не ўдалося ў дачыненні да беларусаў рэалізаваць сваю каланізацыйную палітыку: ператварыць цэлы народ у этнічна інертную масу. Кнігі Паўловіча былі фактарам супраціўлення паланізацыі. Нездарма яго «Засеўкі» забараняліся, і паліцыя падчас ператрусаў у вёсцы рвала, нішчыла іх. Хоць у падручніках Паўловіча не было ніякіх палітычных лозунгаў. Там быў тактоўна, таленавіта ўзноўлены ў слове родны свет. Тое, што атачала беларускіх дзяцей ад калыскі.

Ва ўмовах закрыцця беларускіх школ Паўловіч аддаваў вялікую ўвагу хатняй адукацыі, пазашкольнаму навучанню. У часопісе «Беларускі летапіс» ён выступае з публікацыямі на тэму методыкі навучання без школы, стварае спецыяльныя падручнікі, у тым ліку «Пішы самадзейна». Паўловічам напісаны і арыгінальны беларускі падручнік па гісторыі рэлігіі. Навуковец-педагог разумеў значэнне рэлігіі ў нацыянальным выхаванні, асабліва ва ўмовах Беларусі, дзе як каталіцызм, так і праваслаўе імкнуліся да дэнацыяналізацыі народа. Для педагогікі, народнай асветы Паўловіч браў этычныя моманты хрысціянства, яго этычна­эстэтычныя вартасці.

Гэта асабліва добра відаць з часопіса «Снапок», які ён выдаваў у 1937—1939 гг. у Варшаве для беларускіх дзяцей, дзе, дарэчы, былі апублікаваныя найлепшыя творы, напісаныя для дзяцей Максімам Танкам.

Гэты несамавіты вонкава чалавек (Паўловіч быў невысокага росту, просты з выгляду) ажыццявіў асветніцкі подзвіг. Рэпрэзентант беларускай культуры і грамадскай думкі Рыгор Шырма называў Паўловіча «выдатным педагогам», славутым мужам Беларусі. І гэта была аб’ектыўная ацэнка культурна­грамадскай, асветнай дзейнасці С.К. Паўловіча.

Спадчына асветніка-патрыёта, яго маральны аўтарытэт і праз семдзесят гадоў пасля смерці Настаўніка застаюцца актуальныя для сённяшняга беларускага грамадства.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць