Культура2121

Гомельскія студэнты прапанавалі рэкламаваць беларускую мову на білбордах

На вуліцах Гомеля могуць з’явіцца стэнды, якія навучаць размаўляць па-беларуску. Студэнты ўніверсітэта прапанавалі ўсталяваць білборды з выявамі розных прадметаў і іх назвамі на беларускай мове, а таксама са слоганам «Беларуская мова ўнікальная».

Студэнты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога Ганна Кеня і Аляксандр Аплачыкаў знайшлі спосаб папулярызацыі роднай мовы.

Яны прапануюць усталяваць у горадзе інфармацыйныя стэнды з выявамі розных прадметаў і іх назвамі па-беларуску, а таксама са слоганам «Беларуская мова ўнікальная».

— Можна выкарыстоўваць і лайтбоксы з заклікам рабіць кампліменты па-беларуску, напрыклад, казаць дзяўчатам, што яны прыгожыя, цудоўныя, — расказвае 24-гадовы Аляксандр Аплачыкаў. — Варта таксама падкрэсліваць унікальнасць нашай роднай мовы на білбордах, знаёмячы гасцей горада з яе асаблівасцямі, у прыватнасці, літарай «ў», якой няма больш ні ў адной славянскай мове.

Дарэчы, натхніла на гэтую справу студэнтаў тое, што Гомель сёлета стаў культурнай сталіцай краіны. Як будучы інжынер-праграміст, Аляксандр у асноўным займаўся візуалізацыяй ідэі, а Ганна Кеня (будучы маркетолаг) прапанавала шэраг магчымых варыянтаў яе ажыццяўлення. Гамяльчане спадзяюцца, што іх задумка знойдзе падтрымку ў гарадской улады, і неўзабаве на цэнтральных вуліцах і ў месцах масавага гуляння моладзі з’явяцца стэнды, якія падштурхнуць жыхароў калі не размаўляць па-беларуску, дык хаця б ужываць родныя словы.

Каментары21

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць