Меркаванні1919

Улада адрываецца

Рэдактар «Советской Белоруссии» п’е сок за 40 тысяч і нам рэкамендуе.

Рэдактар «Советской Белоруссии» п’е сок за 40 тысяч і нам рэкамендуе.

Наколькі ж улада адарвалася ад народа!

«У мінулую нядзелю зайшоў у кавярню і замовіў „двайную“ шклянку маркоўнага соку. Паміж намі кажучы, раблю гэта пры першай магчымасці — вам таксама раю. І карысна, і асвяжае. Але гэтым разам прыемнае баўленне часу трохі азмрочылася.

Калі паўтара тыдня назад фрэш каштаваў 30 тысяч, то цяпер ужо — 40».

Гэта цытата з артыкула «Стоп-цана», надрукаванага 31 мая ў калонцы рэдактара «Советской Белоруссии» на першай старонцы. Разважанні рэдактара прэзідэнцкай газеты аб прычынах падаражання любімага напою пакінем эканамістам. Звычайных чытачоў — а «Советскую Белоруссию» ў добраахвотна-прымусовым парадку падпісваюць ва ўсіх установах — у артыкуле абурыў сам сок.

«Нашы настаўнікі за месяц зарабляюць 700 тысяч чыстымі!

Значыць, за дзень ён і на прадукты, і на адзенне, і на камунальныя можа патраціць усяго 23 тысячы,
 — расказаў нам гнеўны чытач. — Да нас пад Карэлічы прывезлі кілбасу за 40 тысяч, то людзі ішлі ў краму, як у музей, каб на свае вочы пабачыць той „цуд“ А ён нам раіць шклянку сока за 40 тысяч».

Калі вярстаўся нумар з артыкулам спадара Якубовіча, сярэдняя пенсія ў Беларусі была каля 600 тысяч.

Па «старой» цане пенсіянер мог набыць 20 порцый фрэшу.
А цяпер, нават пасля павышэння памеру пенсій, і таго менш. Няма нічога кепскага, калі багаты чалавек дазваляе сабе тое, чаго іншыя не могуць. Але ж чалавека з-пад Карэліч абурыў разрыў між прапагандай «улады для народа» і яе сутнасцю.
У выпадковай рэпліцы Якубовіча адкрылася тая прорва, што аддзяляе цяперашняе кіраўніцтва краіны ад яе грамадзян.

У сваім артыкуле рэдактар «СБ» папракнуў айчынны бізнес у жаданні «злавіць момант», зарабіўшы грошы на неабгрунтаваным задзіранні цэнаў. І прывёў у прыклад словы аднаго знаёмага пра тое, што ў Еўрасаюзе бізнесоўцы б’юцца за прыбытак у 5%, а нашы «непрэстыжным» лічаць зарабляць менш за 30%.

У сувязі з гэтым хочацца прыгадаць пра іншы еўрапейскі досвед.
Ці ёсць у Еўрасаюзе хоць адна дыктатура? Якія там адносіны між дзяржавай і бізнэсам? Ці ёсць там прымусовая падпіска на «Советскую Белоруссію»? І, нарэшце, ці ёсць там хоць адна краіна, дзе адбылася такая дэвальвацыя, як у Беларусі?

Каментары19

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць