Няма яснасці, што здарылася. Усімі расследаваннямі займаецца толькі турэцкая паліцыя.
У гатэлі ў Аланні сямейная пара з Беларусі вылучалася сярод пастаяльцаў.
— Мы абодва мажныя людзі, таму туркі і звалі нас «вялікія», — расказвае Таццяна. — Муж вельмі хацеў ляцець, мы даўно марылі пра такую паездку. І ўсё атрымалася: зэканомілі на пералёце з Кіева, адпачынак казачны, гатэль на першай лініі. Нават фатаграфіі не рабілі, усё пакінулі на апошні дзень… З раю ён трапіў у рай…
Адна ў чужой краіне
У канцы траўня сямейная пара з Гродна адпачывала на курорце ў Аланні, правінцыі Анталіі. Літаральна напярэдадні ад’езду дадому
— Вярнуліся з вячэры, дзень прайшоў выдатна, як раптам Андрэй пачаў задыхацца і сінець, — кажа Таццяна. — Збегся персанал. Адразу ж выклікалі хуткую. Пакуль ехалі дактары, я рабіла штучнае дыханне. Яны прыехалі хутка, праўда, без дэфібрылятара. І мужа адразу ж павезлі. Калі дакладна ён памёр, мне не паведамілі, сказалі, што яшчэ дзень ён быў у коме.
На мінулым тыдні яго цела самалётам даставілі ў Беларусь. Да гэтага часу няма яснасці, што здарылася з турыстам. Усімі расследаваннямі займаецца толькі турэцкая паліцыя. Вядома, што некалькі гадоў таму мужчына перанёс інфаркт.
Яго жонка апынулася ў складанай сітуацыі — адна ў чужой краіне:
— Вельмі хутка прыехала шмат паліцыянтаў. Агледзелі нумар, шукалі спіртное, але ў нас стаяла толькі неадкаркаваная бутэлька віскі з
Ужо дома Таццяна змагла выказаць здагадку, што гэта магло быць звязана з масавым атручваннем ў Турцыі няякасным віскі работнікаў расійскіх турфірмаў. «Паліцыянты адразу ж папрасілі аддаць пашпарты, мой і мужа. Але я заявіла, што я грамадзянка Беларусі, і запатрабавала перакладчыка і консула — мой пашпарт не забралі». У выніку абышлося без ускладненняў. Некалькі дзён турыстка заставалася ў гатэлі, прыехаў беларускі консул, страхавая кампанія выканала абавязальніцтвы.
Прычыну высветляць… праз некалькі тыдняў
Таццяна не звязвае смерць мужа з атручваннем: «Мы елі і пілі ўсё аднолькавае: адзін і той жа набор напояў і прадуктаў».
— Турэцкі бок правёў неабходныя па законе гэтай краіны працэдуры ў дачыненні да беларускага грамадзяніна. Інакш было б немагчыма вярнуць яго дадому. Вядома таксама, што больш ніхто ў гэтым гатэлі не пацярпеў, — расказаў па тэлефоне консул беларускай амбасады ў Турцыі Яўген Несцярэнка. Дыпламат сам выязджаў на месца здарэння.
Трагічны выпадак з нашым турыстам адбыўся прыкладна ў той жа час, калі на курорце Бодрум (прыкладна за 300 кіламетраз ад Аланні) атруціліся расійцы, службоўцы турфірмаў. На вечарынцы на яхце яны выпілі няякасны віскі. З больш чым 20 пацярпелых памерлі тры чалавекі, чацвёра дагэтуль застаюцца ў бальніцах. Як стала вядома з
Адпачываць трэба «з асцярогай»
Непрыемныя і трагічныя здарэнні з адпачывальнікамі на курортах адбываюцца кожны сезон. Найбольш распаўсюджаныя звязаныя з аварыямі, абвастрэннем хранічных захворванняў і з траўмамі.
Па словах Яўгена Несцярэнкі, да адпачынку за мяжой варта ставіцца, у добрым сэнсе, «з асцярогай». У прыватнасці, што да Турцыі, неабходна ўлічваць, што гэта іншая краіна, зусім не падобная да Беларусі: іншыя людзі, клімат, звычаі. У Анталіі, напрыклад, акрамя спякоты, вельмі высокая вільготнасць. Вылучаюцца туркі і культурай кіравання. Улічваючы інтэнсіўны рух на вуліцах, трэба быць вельмі ўважлівымі.
Акрамя таго, пры ўездзе ў Турцыю ў турыстаў звычайна не патрабуюць паказаць страхавы поліс. Таму даволі часта тыя, хто самастойна арганізуе свой адпачынак, рызыкуюць, аддаючы перавагу таму, каб абысціся без страхоўкі.
З арганізаваным адпачынкам гэтая праблема спрашчаецца. Як расказаў дырэктар гродзенскага філіяла ТАА «Топ Тур» Сяргей Піскун, кожны турыст напярэдадні паездкі слухае інструктаж і атрымлівае памяткі з карыснай інфармацыяй. Тыя, хто едзе ў Турцыю, даведваюцца пра краіну, клімат, рэлігію, валюту, час, пра тое, як сябе паводзіць у розных бытавых і жыццёвых сітуацыях. Памятка па страхоўцы растлумачыць, якія выпадкі могуць быць страхавымі, а якія такімі не лічацца (напрыклад, абвастрэнне хранічных хваробаў, алкагольнае ап’яненне). Па полісе акажуць толькі жыццёва неабходную дапамогу.
Каментары