Улада1212

Еўрапейскі дыпламат: Шанцы Беларусі на атрыманне крэдыту МВФ пры нязменнасці палітычных абставін роўныя нулю

Паводле ацэнак дыпламата, не выключана развіццё эканамічнага крызісу па спіралі.

У Еўрасаюзе скептычна глядзяць на запыт Беларусі сродкаў у Міжнароднага валютнага фонду. «ЗША і ЕС маюць вырашальны голас пры вызначэнні таго, ці будзе выдзелены запрошаны крэдыт», — нагадаў дыпламат адной з краін Еўрасаюза, з якім размаўляў рэпарцёр «Нашай Нівы». Ён выказаў меркаванне, што «пры нязменнасці палітычных абставін шанцы на тое, што Беларусь атрымае крэдыт МВФ, роўныя нулю».

Міжнародны валютны фонд не займаецца палітыкай, а выключна эканомікай, прызнаў ён. Аднак краіны, якія маюць уплыў на яго рашэнні, «не могуць заплюшчыць вочы на сітуацыю».

Нагадаем, што Беларусь, скручаная фінансавым крызісам, запрасіла ў МВФ ад 3,5 да 8 мільярдаў даляраў пасля таго як у крэдыце ў патрэбных Мінску памерах адмовіла Расія.

Дыпламат заявіў, што «ніякіх канкрэтных размоваў з Мінскам не вядзецца», а сігналы, якія «Мінск, можа, і пасылае, несур’ёзныя і непаслядоўныя».
Ён прывёў прыклад заявы, зробленай Аляксандрам Лукашэнкам у Астане, аб магчымым вызваленні палітвязняў і наступным найбольшым прысудзе Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Ён таксама згадаў новыя абмежаванні свабоды СМІ, у прыватнасці, пагрозу закрыцця «Народнай волі» і «Нашай Нівы».

У выпадку нязменнасці сітуацыі, на думку дыпламата, Еўрасаюз працягне палітыку ігнаравання.

Адносна эканамічнай сітуацыі, дыпламат выказаў меркаванне, што «ствараецца ўражанне, што ўлады Беларусі нічога не робяць». Паводле ягоных словаў, з місіяй МВФ перамовы вядуць чыноўнікі з урада, але ўсе ведаюць, што рашэнні прымае не ўрад.

Паводле ацэнак дыпламата, не выключана развіццё эканамічнага крызісу па спіралі.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне18

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ77

Ці праўда, што зніклых у апошнія гады стала больш?

У Мінску адкрыўся новы рэстаран беларускай кухні — «Палюшкі» са стравамі па рэцэптах легендарнай Алены Браніславаўны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць