Меркаванні7474

Юрый Зісер: «Я супраць зніжэння цэнаў на бензін»

З гэтага часу пешаходы датуюць са сваёй кішэні паездкі аўтааматараў.

Можаце мяне лаяць, але я супраць таго, што з гэтага часу пешаходы датуюць са сваёй кішэні паездкі аўтааматараў.

Дэвальвацыя – ні для каго не сакрэт.

Бензін як тавар, цалкам выраблены з імпартнай сыравіны, за тры апошнія месяцы быў павінен падаражаць мінімум удвая нават з улікам ранейшага сабекошту перапрацоўкі на беларускіх НПЗ.
Але гэтага не адбылося: падаражэнне паліва ў параўнанні з дэвальвацыяй нязначнае, а зараз яшчэ і цэны павернутыя назад. Купляем даражэй – прадаём танней. Камерцыя наадварот.

Але, можа, у гэтым ёсць глыбінны сацыяльны сэнс? Таксама няма.

Чым больш я езджу на сваім аўтамабілі – тым больш дзяржава даплочвае мне за кожны літр бензіну, тым большую датацыю я атрымліваю.
Але грошы ў дзяржбюджэце не бяруцца з паветра. Значыць, для датавання паліва будуць падрэзаны нейкія іншыя выдаткі.

Магчыма, на датацыі пойдзе новы крэдыт ЕўрАзЭС. Вось, аказваецца, навошта мы яго бяром.

Тое ж датычыць любых датацый. Чым часцей я купляю сабе дарагія імпартныя лекі ў аптэцы, набытыя за валюту, афіцыйна купленую па курсе Нацбанка, тым большыя датацыі ад дзяржавы я атрымліваю. А вясковая бабуля, якая купляе танныя беларускія лекі, датацый не атрымлівае і плаціць па поўнай праграме.

Такім чынам, датацыі – фінансаванне багатых за кошт бедных. Вось чаму ў іншых дзяржавах (нават у Расіі) даўно пайшлі па шляху адрасных сацыяльных выплат тым, хто ў іх сапраўды мае патрэбу.

Дык пра якую сацыяльна арыентаваную дзяржаву мы казалі?..

Каментары74

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць