Свет

У Літве пенсійны ўзрост падымуць да 65 гадоў

Парламент Літвы прыняў 9 чэрвеня законапраект, які падымае ўзрост выхаду на пенсію да 65 гадоў,
паведамляе ІТАР-ТАСС. За падвышэнне пенсійнага ўзросту прагаласавалі 60 дэпутатаў з 114.

Такім чынам, узрост выхаду на пенсію для жанчын зраўняецца з мужчынскім. У адпаведнасці з дзейным пенсiйным заканадаўствам, жанчыны ў Літве выходзяць на пенсію ў 60 гадоў, мужчыны — у 62 з паловай.

Павялічваць пенсійны ўзрост плануецца паступова: на 4 месяцы ў год для жанчын і на 2 месяцы для мужчын. Падвышэнне пачнецца з 1 студзеня 2012 і працягнецца да таго часу, пакуль узрост выхаду на пенсію не дасягне 65 гадоў.

Падвышэнне пенсійнага ўзросту ў Літве тлумачаць фінансавымі праблемамі сістэмы дзяржаўнага страхавання. Нягледзячы на тое, што ў пенсійнай рэформы ў краіне шмат праціўнікаў, прыняты парламентам закон, хутчэй за ўсё, будзе ўхвалены прэзідэнтам. Раней Даля Грыбаўскайтэ заяўляла, што краіне неабходна прывесці пенсійны ўзрост у адпаведнасць з еўрапейскімі нормамі. У большасці краін Заходняй Еўропы ўзрост выхаду на пенсію складае ад 65 да 67 гадоў.

Рэформы з мэтай павышэння ўзросту выхаду на пенсію вымушаныя праводзіць шматлікія еўрапейскія краіны. У мінулым верасні падобная рэформа справакавала шматмільённыя дэманстрацыі ў Францыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць