Грамадства11

У Мінадукацыі рэктару «Энвілы» паабяцалі, што ўступная кампанія ў ВНУ пройдзе як звычайна

У Міністэрстве адукацыі рэктару прыватнай установы адукацыі «Жаночы інстытут «Энвіла» Ларысе Чарапанавай паабяцалі, што ўступная кампанія ў ВНУ пройдзе як звычайна. Пра гэта рэктар паведаміла БелаПАН.

Чарапанава пацвердзіла, што 6 чэрвеня на калегіі Міністэрства адукацыі была прынята пастанова № 6, у адпаведнасці з якой з 2011 года «Энвіла» спыняе набор абітурыентак і будзе рэарганізавана.

Разам з тым, паводле слоў Чарапанавай, пасля апублікавання інфармацыі пра гэта 10 чэрвеня ёй патэлефанавалі з Міністэрства адукацыі і паабяцалі, што ўступная кампанія ў ВНУ пройдзе як звычайна. Цяпер рэктар «Энвілы» чакае афіцыйны дакумент, у якім замацавана гэта рашэнне: адпаведны загад ці пастанова Мінадукацыі. Толькі пасля гэтага яна будзе гатова даваць каментары аб планах інстытута на найбліжэйшы час.

Рэктар «Энвілы» таксама паведаміла, што павінен прайсці сход заснавальнікаў ВНУ, на якім будзе абмяркоўвацца сітуацыя, што склалася. У ліку заснавальнікаў інстытута — яго рэктар і экзархат Беларускай праваслаўнай царквы.

Як паведамляе афіцыйны сайт ВНУ, прыватная ўстанова адукацыі «Жаночы інстытут «Энвіла» быў заснаваны ў 1994 годзе. Гэта першая ў Беларусі і СНД вышэйшая навучальная ўстанова толькі для жанчын. Назва «Энвіла» складзена з пачатковых літар слоў «надзея», «вера», «любоў», якія вызначаюць хрысціянскія дабрачыннасці. Місія інстытута — адраджэнне традыцый і прэстыжу жаночай адукацыі, якое максімальна адказвае запытам асобы і грамадства. Яго мэта — падрыхтоўка высокакваліфікаваных лінгвістаў, псіхолагаў і менеджэраў-эканамістаў, канкурэнтаздольных на рынку працы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА7

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА7

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць