Малыя Бесяды Вілейскага павета. Некалькі год таму наш куток дурную меў славу: не было той ночы, каб каго не абакралі. Але апошнімі часамі крыху супакоілася: найважнейшых правадыроў перацерабілі і такі ўпіхнулі ў астрог. Баяцца толькі суседзі, каб ізноў яны не паварочаліся, як не раз ужо бывала… Слізкі народ!
«НН». № 23. 1911.
115-гадовая жыхарка Францыі Мары Брэмон, што памерла ў мінулую сераду, не была найстарэйшай жыхаркай планеты. Як паведамілі ў Гарадзенскім аблвыканкаме, у вёсцы Малыя Нягневічы Наваградскага раёна жыве сп-ня Тэкля Баброўская, якой сёлета ў красавіку споўнілася 116 год. А ў студзені ў Гомельскай вобласці памерла 124-гадовая Марыя Шарая. Праўда, у 40-я гады многія беларускія кабеты накідалі сабе гадоў, каб іх ужо ў калгас не гналі.
«НН». № 23. 2001.
Каментары