Усяго патроху1010

Восенню ў космас можа паляцець ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі

Браў удзел у контртэрарыстычнай аперацыі ў Чачні.

Восенню 2012 года ў космас можа паляцець палкоўнік ВПС Расіі ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі.

Як паведамляюць расійскія інтэрнэт-рэсурсы касмічнай скіраванасці, у пачатку сакавіка касманаўты Раскосмаса Алег Навіцкі і Яўген Тарэлкін паспяхова прайшлі заліковую трэніроўку на трэнажоры расійскага сегмента Міжнароднай касмічнай станцыі (РС МКС) у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. Мэтай трэніроўкі было замацаванне аператарамі набытых раней навыкаў па абслугоўванні і эксплуатацыі комплексу сродкаў забеспячэння жыццядзейнасці (КСЗЖ) на РС МКС; замацаванне навыкаў працы з бартавой дакументацыяй; адпрацоўка і замацаванне практычных навыкаў па распазнаванні і ўстараненні няштатных сітуацый пры эксплуатацыі сістэм КСЗЖ; адпрацоўка практычных дзеянняў ва ўмовах мадэлявання пажаранебяспечнай сітуацыі.

Навіцкаму і Тарэлкіну, якія ўваходзяць разам з астранаўтам НАСА Кевінам Фордам у экіпаж МКС-33/34, у маі 2012 года давядзецца дубляваць асноўны экіпаж МКС-31/32 (Генадзь Падалка, Сяргей Рэвін і Джозэф Акаба). Старт экіпажа 33/34-й асноўнай экспедыцыі на МКС запланаваны на восень 2012 года.

***

Алег Навіцкі нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 года ў Чэрвені (Мінская вобласць). У 1994 годзе скончыў Качынскае авіяцыйнае вучылішча, у 2006 годзе — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына. З лістапада 1995 года па верасень 2004 года служыў на пасадзе лётчыка, старшага лётчыка, камандзіра звяна, намесніка камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі штурмавога авіяцыйнага палка (ШАП) 4-й паветранай арміі (ПА) і 4-й арміі ВПС і СПА (Паўночна-Каўказская ваенная акруга, штаб у Растове-на-Доне). Асвоіў самалёты Л-39, Су-25, агульны налёт — 680 гадзін. Браў удзел у контртэрарыстычнай аперацыі ў Чачні. Пасля заканчэння акадэміі ў 2006 годзе служыў камандзірам авіяцыйнай эскадрыллі ШАП 4-й арміі ВПС і СПА. У атрад касманаўтаў уключаны 7 лютага 2007 года (14-ы набор).

Каментары10

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць