Кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Дзмітрыя Уса выклікаюць 19 красавіка ў Генеральную пракуратуру.
Як паведаміў Ус, у позве гаворыцца пра неабходнасць з’явіцца ў Генпракуратуру да намесніка начальніка аддзела па наглядзе за захаваннем правоў і свабод грамадзян упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўла Елісеева «для давання тлумачэнняў у межах праверкі».
З-за якой прычыны праводзіцца праверка, не канкрэтызуецца.
Ус не можа назваць канкрэтныя падставы для выкліку ў Генпракуратуру. Паводле яго слоў, гэта можа быць звязана з дзейнасцю аргкамітэта па правядзенні сходу ініцыятыўнай групы па змене выбарчага заканадаўства, з заклікам аргкамітэта да Аляксандра Лукашэнкі да 30 ліпеня 2012 года добраахвотна пайсці ў адстаўку, з іскам у дачыненні да яго з боку работніка ААТ «Гродна Азот» за заклікі ўвесці санкцыі, з нечым іншым.
-
Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача
-
У прыгранічных Лельчыцах вучыліся разгортваць рухомыя пункты харчавання і рэчавага забеспячэння
-
У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?
Каментары