Усяго патроху44

У Каменным Логу стаіць 950 грузавікоў: літоўскія памежнікі бастуюць

Сітуацыя ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы застаецца напружанай

Сітуацыя ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы, дзе напярэдадні практычна быў паралізаваны рух і ўзніклі значныя чэргі, працягвае заставацца напружанай. Прычынай гэтага, як паведамілі ў беларускім пагранведамстве, стала забастоўка літоўскіх служачых, якія значна знізілі інтэнсіўнасць пропуску грамадзян і транспартных сродкаў.

29 красавіка на кожным з пагранічных пунктаў — «Беняконі», «Катлоўка», «Каменны Лог» — з беларускага боку ў чарзе знаходзілася да 150 легкавых аўтамашын. У гэты дзень Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэкамендаваў грамадзянам устрымацца ад паездак у Літву.

30 красавіка сітуацыя крыху змянілася. Паводле звестак на 8.00 чаргі на выезд у Літву ў «Беняконях» не было, у «Катлоўцы» стаялі 10 легкавых аўтамабіляў, у «Каменным Логу» — 100.
Пры гэтым значна павялічыліся чэргі грузавога аўтатранспарту: у «Катлоўцы» — 510 аўтамашын, у «Каменным Логу» — 950, у «Беняконях» — 420, у «Прывалцы» — 550.

Мяркуючы па звестках Дзяржпагранкамітэта Беларусі, частка грамадзян, якія спрабавалі напярэдадні ўехаць у ЕС праз Літву, прыслухалася да закліку памежнікаў і накіравалася ў бок беларуска-польскай мяжы. Раніцай 30 красавіка ў «Брузгах» выезду з Беларусі чакалі 180 легкавых аўтамабіляў, у «Брэст-Цярэспалі» — 150, у «Бераставіцы» — 70, у «Дамачава» — 50. 29 красавіка чэргі ў гэтых пунктах пропуску былі меншыя.

Каментары4

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць