Улада11

МЗС: У адносінах Беларусі з Захадам акрэсліліся пэўныя працэсы, якія павінны выспець

У адносінах Беларусі з Захадам «акрэсліліся пэўныя тэндэнцыі і працэсы, якія павінны выспець». Пра гэта заявіў 3 мая на брыфінгу прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных у адказ на просьбу журналістаў пракаментаваць факт вяртання ў Мінск паслоў краін Еўрасаюза.

«Я думаю, што апошнім часам мы гаворым дастаткова шмат па гэтым пытанні», — заявіў Савіных. І дадаў: «Мы ў свой час вернемся да абмеркавання гэтай тэмы».

Нагадаем, на працягу апошняга тыдня ў Мінск вярнуліся паслы краін Еўрасаюза, якія пакінулі беларускую сталіцу ў выніку дыпламатычнага скандалу. Ён здарыўся пасля таго, як беларускія улады 28 лютага рэкамендавалі кіраўнікам прадстаўніцтва ЕС і пасольства Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. Беларускія паслы былі адкліканы з Варшавы і Бруселя. На такі крок Мінск пайшоў пасля прыняцця Саветам міністраў ЕС рашэння аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Беларусі. У знак салідарнасці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка Беларусь пакінулі ўсе паслы краін Еўрасаюза.

***

23 красавіка Савет міністраў замежных спраў ЕС абмеркаваў беларускае пытанне на пасяджэнні ў Люксембургу. Прывітаўшы вызваленне апазіцыйных палітыкаў Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі (палітзняволеныя былі вызвалены 14–15 красавіка), члены савета падкрэслілі неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных.

Паводле інфармацыі польскага агенцтва ПАП, на пасяджэнні міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў асцярогу, што вяртанне паслоў у Мінск можа быць выкарыстана Аляксандрам Лукашэнкам ў прапагандысцкіх мэтах. Літоўскі міністр прапанаваў ЕС выступіць з заявай наконт вяртання дыпламатаў у Беларусь, аднак гэтая ініцыятыва не знайшла падтрымкі ў іншых еўрапейскіх міністраў.

Еўрапейскія паслы пачалі вяртацца ў Мінск 25 красавіка. Ад каментарыяў яны адмаўляюцца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць