Свет11

Ясір Арафат мог памерці ад атручвання палоніем

Даследаванне правёў аўтарытэтны швейцарскі інстытут радыёфізікі.

Прычынай смерці былога палесцінскага лідара Ясіра Арафата магло стаць радыёактыўнае апраменьванне палоніем. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Jazeera са спасылкай на вынікі ўласнага журналісцкага расследавання, якое заняло 9 месяцаў.

Па ініцыятыве Al Jazeera аўтарытэтны швейцарскі інстытут радыёфізікі ў Лазане правёў даследаванне асабістых рэчаў Арафата, якімі ён карыстаўся перад смерцю. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра яго вопратку, шапку, зубную шчотку.

У рэчах былога палесцінскага лідара, а таксама ў яго крыві, мачы і поце было выяўлена павышанае ўтрыманне радыеактыўнага элементу палоній-210, якое і магло справакаваць рэзкае і незразумелае да гэтага часу пагаршэнне стану здароўя 75-гадовага Арафата.

Медыкі падкрэсліваюць, што для канчатковага заключэння аб прычынах смерці палітыка ім неабходна правесці аналізы узораў костак і зямлі з яго магілы. Калі гэта таксама выявіць павышанае ўтрыманне палонію,

то можна будзе казаць пра тое, што Ясір Арафат сапраўды быў атручаны.

Удава былога палесцінскага лідара Суха ўжо звярнулася да Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі з просьбай правесці эксгумацыю.

***

Ясір Арафат памёр у снежні 2004 года ў ваенным шпіталі пад Парыжам, куды ён быў дастаўлены ў цяжкім стане з сваёй рэзідэнцыі на Заходнім беразе ракі Ярдан. Рэзкае пагаршэнне здароўя палітыка паслужыла прычынай чутак пра яго магчымае атручэнне. Аднак шматлікія аналізы, якія праводзілі медыкі з розных краін, не выявілі ў яго крыві якіх-небудзь вядомых атрутаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць