Новы пасол Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Брус Бакнел прыбудзе ў Мінск 11 ліпеня, паведамілі ўпрэс-службе брытанскага пасольства.
Бакнел быў прызначаны на гэту пасаду ў студзені 2012 года. Ён з’яўляецца кар’ерным дыпламатам, у Міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі з 1985 года. Раней працаваў у брытанскіх пасольствах у Іарданіі, Італіі і Іспаніі, а таксама на розных пасадах у МЗС. Жанаты, мае дваіх сыноў.
«Я рады магчымасці служыць у якасці пасла ў Беларусі. Беларусь адыгрывае важную ролю ў стварэнні агульнай прасторы ў Еўропе для садзейнічання міру і працвітання», — заявіў Бакнел з нагоды свайго прызначэння.
-
Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача
-
У прыгранічных Лельчыцах вучыліся разгортваць рухомыя пункты харчавання і рэчавага забеспячэння
-
У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?
Каментары