Усяго патроху44

Самыя дзявочыя гарады Беларусі — Ліда і Івацэвічы

Тут нараджаецца дзяўчынак больш, чым хлопчыкаў.

У двух беларускіх гарадах дзяўчынак нараджаецца больш, чым хлопчыкаў - такім выключэннем з агульнага правіла з'яўляюцца Ліда і Івацэвічы. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Як сведчыць дэмаграфічная статыстыка, у Беларусі (як, зрэшты, і ва ўсім свеце) традыцыйна перавага на баку нованароджаных прадстаўнікоў моцнага полу:

штогод на 100 дзяўчынак у рэспубліцы нараджаецца ў сярэднім 106 хлопчыкаў
(напрыклад, у 2010 годзе гэтыя суадносіны былі 100 да 104, у 2009-м - да 107).

Аднак летась у двух гарадах гендэрная перавага склалася на карысць нованароджаных прадстаўніц слабага полу:

у Лідзе на 616 хлопчыкаў нарадзілася 658 дзяўчынак, у Івацэвічах - 155 дзяўчынак на 130 хлопчыкаў.

Ва ўсе часы - незалежна ад краін свету, народаў і рас - сярод немаўлятаў назіраецца перавага хлопчыкаў над дзяўчынкамі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць