Здарэнні

На Гомельшчыне зніклі без вестак 5 маладых жанчын

30 ліпеня ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Сярэдняя Рудня Петрыкаўскага раёна з заявай пра знікненне суседкі. 20-гадовая жанчына, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, 26 чэрвеня днём паехала ў Петрыкаў, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядома. Яе шукае міліцыя.

У гэты ж дзень, 30 ліпеня, у міліцыю звярнуўся жыхар Светлагорска, які заявіў пра знікненне жонкі 1983 года нараджэння. Зніклая таксама знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. 24 ліпеня ў 12.00 пайшла з дому і да гэтага часу яе месцазнаходжанне не вядома.

У міліцыю 30 ліпеня звярнуўся і жыхар Гомеля, які заявіў пра тое, што 29 ліпеня ў 12.00 яго 19-гадовая сужыцелька сышла з дому і да гэтага часу яе месцазнаходжанне не ўстаноўлена. Таксама ў Гомелі 30 ліпеня паступіла заява ад дырэктара ПТВ-179. Ён прасіў аказаць дапамогу ў вышуку 19-гадовай выпускніцы, якая 29 чэрвеня пасля заканчэння навучання ў вучылішчы па размеркаванні была накіравана ў КСУП «Цяплічнае» і апошняй было выдзелена месца ў інтэрнаце. Аднак на працу не прыехала, і ў інтэрнаце яна не пражывае.

Яшчэ адна зніклая самавольна сышла з бальніцы. 30 ліпеня ў міліцыю Гомеля ад дзяжурнага лекара Гомельскае абласной клінічнай бальніцы паступіла паведамленне, што 27 ліпеня з аддзялення сківічна-тварнай хірургіі самавольна сышла жанчына 1981 г.н і месцазнаходжанне яе не ўстаноўлена.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць