«Дзеці былі знойдзеныя супрацоўнікамі міліцыі літаральна некалькі хвілін таму», — распавялі ва УУС Мінаблвыканкама. Дзяцей знайшлі на тэрыторыі дзіцячага садка, яны правялі ноч у альтанцы.
Яны патлумачылі, што хацелі павандраваць, але не рашыліся распавесці пра свае планы бацькам.
Як паведамлялася, дзеці зніклі 1 жніўня пасля 22.00. На іх пошук былі зарыентаваныя ўсе службы і падраздзяленні Мінскай абласной міліцыі.
Раніцай у міліцыю патэлефанавалі грамадзяне і паведамілі, што бачылі падобных па прыкметах дзяцей на ўскраіне пасёлка Гатава Мінскага раёна.
Каментары