Грамадства1010

Лукашэнка: Беларусь — адкрытая міралюбівая краіна

Беларусь — адкрытая міралюбівая краіна. Аб гэтым сёння, сустракаючыся з удзельнікамі тэлепраекта «Сардэчна запрашаем у Беларусь», заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў ён, словамі «Сардэчна запрашаем у Беларусь» у краіне вітаюць усіх гасцей, якіх беларусы ўмеюць і любяць прымаць. «Беларусь — адкрытая краіна. Мы вельмі міралюбівы, вельмі шчыры народ і хочам сябраваць з усімі, свабодна гандляваць, ездзіць адзін да аднаго ў госці, размаўляць, сустракацца. У

нас няма варожасці ні да кога. Мы заўсёды жадаем усім дабра, шчасця і працвітання», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да замежных гасцей, Лукашэнка падкрэсліў, што іх свежыя ўражанні ад тыднёвага наведвання Беларусі асабліва каштоўныя: «Мы жывём у Беларусі, любім яе. Але з часам прывыкаеш і да навакольнага хараства, перастаеш гэтаму здзіўляцца. У Беларусі вельмі шмат цудоўных мясцін, дзе адпачываеш душой».

Замежныя госці мелі магчымасць наведаць самыя маляўнічыя мясціны Беларусі, убачыць лепшыя прадпрыемствы.

«Беларусы заўсёды былі народам-працаўніком. БелАЗ, кандытарская фабрыка „Спартак“, „Белшына“ — усё гэта гордасць Беларусі. Гасподзь не даў нам мноства прыродных рэсурсаў, і беларусы спакон веку прывыклі зарабляць на жыццё сваімі рукамі і сваім інтэлектам»,
— сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта сустрэча — магчымасць пачуць меркаванне прадстаўнікоў іншых дзяржаў аб Беларусі. «Калі вы заўважылі нейкія недахопы — скажыце нам. Паверце, ваша меркаванне для нас для ўсіх і для мяне як прэзідэнта вельмі важнае. Вы глядзіце на нас новым поглядам, вашы ўражанні выразныя і свежыя, — адзначыў ён. — Але галоўнае — усе вы шчырыя, адкрытыя людзі, якія, як я смею спадзявацца, жадаюць дабра нашай зямлі і нашаму народу. Выслухаўшы ваша меркаванне, мы падумаем, як зрабіць Беларусь яшчэ лепшай». Аляксандр Лукашэнка запрасіў усіх удзельнікаў сустрэчы да адкрытай размовы аб Беларусі.

У рамках тэлепраекта Беларусь наведалі шэсць замежных сем’яў з Кітая, Германіі, Паўднёвай Карэі, Іспаніі, Францыі і ЗША. Усе сем’і прыехалі ў краіну ўпершыню.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну2

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць