Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Чынавенства бяз органаў

Ці памятаеце вы эўразьвязаўскую ўмову №2? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Рэабілітацыі недзяржаўных пэрыёдыкаў, выкінутых з шапікаў ды каталёгаў перад выбарамі-2006, пакуль што не прадбачыцца. Памятаеце, рэдактары шэрагу такіх выданьняў некалькі разоў пісалі самаму высокаму начальству, каб дапамагло аднавіць статус-кво. Днямі ў Берасьці прагучаў ускосны адказ. Маўляў, нідзе ў сьвеце дзяржава распаўсюдам апазыцыйных мэдыяў не займаецца.

Са свайго боку спыніць уціск прэсы патрабуе Брусэль. Мусіць, многія ўжо і пазабывалі тыя лістападаўскія 12 умоваў Эўразьвязу. Нагадаю ўмову №2: "Паважаць права народу Беларусі на незалежную інфармацыю і свабоду слова, напрыклад, свабода журналістам працаваць без прыгнёту або судовага перасьледу, каб не зачыняліся газэты і не было перашкодаў іх распаўсюду".

Беларускае кіраўніцтва закідае Захаду падвойныя стандарты. Дык можа, каб адчапіўся, узяць ды скапіяваць ягоныя ўласныя стандарты ў галіне СМІ? :)

...Памятаю, як, упершыню трапіўшы ў Францыю ў сярэдзіне 90-х, папрасіў тамтэйшых калегаў: ну пакажэце хоць адзін дзяржаўны пэрыёдык! Яны доўга корпаліся ў стосах і нарэшце выцягнулі бюлетэнь фармату А4 (як цяперашняя "НН":). Здаецца, пад назваю "Lettre de Matignon" (іхні Матыньёнскі палац — аналяг нашага Дому ўраду).

Я пагартаў. Ніякай прапаганды, толькі афіцыйная хроніка ды пераказ урадавых пастаноў. Лічы, дайджэст. Падручны матэрыял для журналістаў ды юрыстаў.

— І гэта ўсё?

— Усё! — адказалі французы.

Нашай кіроўнай эліце такое можа хіба ў благім сьне прымроіцца. А там, у заходніх дэмакратыях, гэта звыклая норма, што не заўважаецца, як дыханьне: фактычна ўся прэса — недзяржаўная. Кажучы мовай нашага чынавенства — уся апазыцыйная.

Во жах: начальства — бяз органаў! :)

І пры гэтым дзяржава ня толькі гарантуе распаўсюд пэрыёдыкаў незалежна ад палітычнага кірунку (гэта норма, напрыклад, закладзена ў францускім законе 1947 году), але яшчэ і датацыі пошце вылучае, каб падпіска абыходзілася таньней. У Францыі на гэта асыгнуюцца штогод сотні мільёнаў эўра. Зь невялікімі варыяцыямі падобныя прынцыпы распаўсюду прэсы дзейнічаюць і ў іншых сталых дэмакратыях.

Дзеля чаго марнуюцца казённыя сродкі? Нашыя функцыянэры будуць доўга сьмяяцца з замежных дзівакоў. Усё гэта робіцца там дзеля забесьпячэньня канстытуцыйнага права грамадзянаў на свабоднае атрыманьне інфармацыі.

Ну як ты знойдзеш агульную мову з такімі марсыянамі? :)

Зрэшты, ня выключана, што на пэўным этапе гандлю з Эўразьвязам афіцыйны Менск згодзіцца вярнуць у шапікі колькі там рэпрэсаваных выданьняў. І гэтае аднаўленьне статус-кво пададуць як калясальны зрух у бок дэмакратызацыі.

Падобным чынам, дарэчы, можа выглядаць і сытуацыя з палітвязьнямі. Спачатку ідзе паласа пасадак, а потым кагосьці амністуюць — вось вам нібыта і саступка.

Разьлічваць на большае Эўразьвязу, ва ўсякім разе пры сёньняшніх падыходах, пакуль што не выпадае. Не настолькі слаба пачуваецца тутэйшая ўлада.

Яшчэ болей, пэўныя крыніцы сьцьвярджаюць: у Брусэлі зноў мацнеюць размовы пра тое, што найлепей аддаць "беларускае пытаньне" на водкуп Маскве. Калі насамрэч так, то, мусіць, старой Эўропе па-ранейшаму найзручней быць "трошачкі цяжарнай" гэтым самым пытаньнем.

Ну а Масква, канешне, вырашыць яго можа. Ды так, што мала ня здасца.

Каментары3

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць