Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

А ці трэба класьціся пад танк?

Ніхто ня кажа, што піцерская студыя — самае ўдалае месца для адборных філіпікаў на адрас расейскага імпэрыялізму:) Але беларускія апазыцыянэры відавочна не намацалі патрэбнай танальнасьці ў піяры на аўдыторыю ўсходняй суседкі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Асобныя выказваньні Мілінкевіча ў Піцеры наводзяць на думку: беларуская апазыцыя не намацала патрэбнай танальнасьці што да піяру на расейскую аўдыторыю.

Сам па сабе гэты візыт, канешне, мае сэнс. На думку палітоляга Андрэя Фёдарава, Мілінкевіч, у прыватнасьці, спрабуе абвергнуць імідж антырасейца, створаны мэдыямі суседняй краіны. Зрэшты, для любога беларускага палітыка пытаньне стасункаў з Расеяй — зь ліку тых, якія не аб'едзеш. Іншая рэч — што і як казаць.

Натуральна, цяжка імправізаваць ў жывым этэры. Аднак слова не верабей. Вось як, напрыклад, пракамэнтаваў Мілінкевіч "Рэху Масквы ў Санкт-Пецярбурзе" нафтагазавую вайну: маўляў, беларуская улада, якая доўга атрымлівала прэфэрэнцыі, у выніку "аказалася няўдзячнай і стала выступаць супраць Расеі. Мне за гэта сорамна".

Што гэта, калі не падгульваньне імпэрскім уяўленьням пра вераломнага сатэліта? Хіба варта было здавацца на літасьць Крамля? І хіба Крэмль у гэтай сварцы выглядаў лепей, кіраваўся высакароднымі памкненьнямі? Абое рабое!

А як вам развагі пра сваё бачаньне саюзнай дзяржавы?

Канешне, варта ўлічваць, што тут мы маем справу з інтэрпрэтацыямі расейскіх журналістаў. "Саюзная" тэрміналёгія — гэта іх звыклы слэнг. Відаць, так сфармулявалі пытаньне. Аднак што перашкаджае у адказ — разам з традыцыйнымі тэзамі пра добрасуседзкія і ўзаемавыгадныя стасункі — артыкуляваць тое, што сам панятак саюзнай дзяржавы ёсць сымулякрам? І што калі хочам нармалёвых дачыненьняў, дык трэба найперш перастаць тлуміць мазгі электарату гэтай міталёгіяй. Ды і да нафтагазавай вайны прывялі менавіта гэтыя небясьпечныя гульні ў саюзную дзяржаву. Кладучы руку на сэрца, інтарэсам Беларусі адпавядала б толькі скасаваньне саюзнай дамовы.

Хай сабе жорстка, але праўдзіва.

Зрэшты, мажліва, што фонам нешта такое ў Піцеры і прагучала, але тамтэйшыя СМІ гэтага не адлюстравалі. Аднак гэта мала што мяняе, бо артыкуляваць пазыцыю варта настолькі выразна, каб журналісты хоцькі-няхоцькі мусілі рэтрансьляваць.

Мне могуць запярэчыць: а як жа меркаваньні паліткарэктнасьці, заваёва сымпатыяў аўдыторыі? Палітыка мусіць быць гнуткай і дыпляматычнай!

Канешне, гульня на чужым полі вымагае адпаведнай тактыкі. Ніхто ня кажа, што піцерская студыя — самае ўдалае месца для адборных філіпікаў на адрас расейскага імпэрыялізму:) Але ж, разам з тым, кіроўныя эліты абедзьвюх дзяржаў у пытаньні двухбаковых дачыненьняў і так нагрувасьцілі дэмагогіі з каптуром. Хто, як не апазыцыйны беларускі палітык, мусіць назваць рэчы сваімі імёнамі, ачысьціць пытаньне ад клейкай хлусьні?

Бессэнсоўна спрабаваць падацца большым інтэгратарам, чым першы беларускі прэзыдэнт. "Класьціся пад танкі" — гэта апатэоз. На гэтым полі рабіць няма чаго. У рэшце рэштаў, што б ні сказалі Мілінкевіч ці, напрыклад, Вячорка,— ад рэпутацыі нацыяналістаў, празаходніх палітыкаў яны не адкараскаюцца. І фінансаваць адпаведную палітычную плынь Масква ніколі ня стане, калі ўжо на тое. Карацей, ці трэба надта баяцца, што імпэрцы скрывяцца ад прынцыповага фармуляваньня поглядаў у расейскім пытаньні? З той публікай ўсё адно не па дарозе. А між тым прылізаны экспартны варыянт апазыцыйнага піяру пакідае прыкры асадак у душах сьвядомых суайчыньнікаў. Зь іншага боку, робіцца падарунак афіцыйнай беларускай прапагандзе. Зноў назавуць пятай калёнай (цяпер ужо крамлёўскай)!

"На жаль, у Мілінкевіча дасюль няма моцнай каманды экспэртаў — кшталту той, што была ў Леха Валэнсы часоў "Салідарнасьці", — лічыць аналітык Раман Якаўлеўскі.

Сапраўды, няўдалыя экспромты перад расейскай публікай наводзяць на думку, што ў беларускіх апазыцыянэраў банальна адсутнічае пісьменная канцэпцыя піяру на аўдыторыю суседняй краіны. Працаваць на гэту аўдыторыю трэба, але так, каб не было сорамна:)

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць