Улада55

У Менску пікетавалі консульства Эстоніі

Некалькі дзясяткаў сябраў БРСМ і актывістаў вэтэранскіх арганізацыяў пікетавалі сёньня будынак генэральнага консульства Эстоніі ў Менску. Гэтак пікетоўцы падтрымалі санкцыяваныя расейскімі ўладамі антыэстонскія мітынгі ў буйных гарадах Расеі.

Некалькі дзясяткаў сябраў БРСМ і актывістаў вэтэранскіх арганізацыяў пікетавалі сёньня будынак генэральнага консульства Эстоніі ў Менску.

Гэтак пікетоўцы падтрымалі санкцыяваныя расейскімі ўладамі антыэстонскія мітынгі ў буйных гарадах Расеі. Расейцы пратэстуюць супраць пераносу помніка загінулым савецкім салдатам з цэнтру на вайсковыя могілкі Таліна.

З‑за непрадказальнасьці сытуацыі консульства Эстоніі ў Менску 3 траўня не працавала.

Як паведаміў нашаму карэспандэнту дзяжурны дыппрадстаўніцтва, пакуль не вядомы графік працы ўстановы на наступныя дні, паколькі ўдзельнікі акцыі абяцалі вяртацца да будынку штодня, аж да Дня перамогі 9 траўня.

Разам з тым, прадстаўнікі дыпляматычнага ведамства кажуць, што з улікам аддаленасьці консульства ад цэнтру Менску (а нядаўна эстонскія дыпляматы пераехалі ў будынак па адрасе 2‑гі завулак Кальцова ў мікрараёне Зялёны Луг) спадзявацца на шырокую падтрымку менчукоў не выпадае.

Прынамсі, за гадзіну стаяньня ў пікеце ніхто зь мінакоў да мітынгоўцаў не далучыўся.

Пікеты насупраць генэральнага консульства Эстоніі ў Менску дазволіў Менгарвыканкам.

Ігар Карней, Радыё Свабода

Каментары5

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА7

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА7

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць