Грамадства33

Дэпутаты супраць адмены льготаў

У Палату прадстаўнікоў перададзена больш за шэсьць тысяч подпісаў студэнтаў супраць адмены льготаў. Заўтра парлямэнт павінны разгледзець адразу ў двух чытаньнях праект закону аб ільготах.

У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі перададзена больш за шэсць тысяч подпісаў студэнтаў супраць адмены льгот. Пра гэта БелаПАН паведаміла выканаўчы дырэктар рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК), старшыня камісіі па правах навучэнцаў БХК Таццяна Гацура.

Паводле яе слоў, подпісы накіроўваліся як спікеру Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Канаплёву, так і дэпутатам персанальна. «Канаплёву мы пакінулі больш за 4.000 подпісаў. Памочніку дэпутата Генадзя Давыдзькі мы перадалі 440 зваротаў непасрэдна да яго, памочніку Галіны Палянскай — 250 подпісаў. Свае порцыі подпісаў атрымалі Уладзімір Шокаў, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч і іншыя дэпутаты», — сказала Т.Гацура.

Яна адзначыла, што памочнікі дэпутатаў скептычна паставіліся да студэнцкай ініцыятывы. «Яны казалі нам, што практычна ўсе дэпутаты супраць гэтага законапраекта, але правы парламента ў прыняцці або адхіленні законапраектаў моцна ўрэзаны. А нашы подпісы ставяць дэпутатаў у вельмі складаную сітуацыю — бо гэта ўсё‑такі калектыўныя звароты грамадзян», — сказала Т.Гацура.

Паводле як слоў, працэс перадачы подпісаў студэнтаў супраць адмены льгот у Палату прадстаўнікоў будзе прадоўжаны сёння і заўтра.

Нагадаем, 23 мая Палата прадстаўнікоў павінна разгледзець у двух чытаннях праект закона «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», згодна з якім навучэнцы і студэнты пазбаўляюцца 50‑працэнтнай скідкі на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, а таксама 50‑працэнтнай скідкі на праезд у чыгуначным транспарце падчас сесій.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Празмерныя фізічныя нагрузкі, і марафонскі бег у прыватнасці, могуць быць звязаныя з ракам тоўстай кішкі1

Трамп можа адмовіцца ад перадачы Германіі «Тамагаўкаў» з-за рэакцыі Пуціна1

Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў11

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць