Архіў

Міхал Залескі. Чаму ж калгасьнікам ня пець?

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

пазытывы

Чаму ж калгасьнікам ня пець?

 

Інтэр’ер пустой і халоднай вясковай крамы, дзе пахне дзіравымі торбамі, мышамі і запалкамі, пакідае спакойным толькі чалавека, які шчыра перакананы ў рэальнасьці трох беларускіх фэномэнаў: справядлівай аплаты працы, даляраў па курсе Нацбанку і «простага чалавека».

У апошняга асабліва верыць кіраўнічае зьвяно. Ад часоў пабудовы Віцебска-Арлоўскай чыгункі занядбаны выгляд і пакорлівасьць лёсу, уласьцівыя тутэйшаму, ня толькі ўражвалі вялікіх расейскіх паэтаў, але і ўзмацнялі ў арганізатарах усіх нашых перамог неадольную прагу да сьмелых гаспадарчых экспэрымэнтаў.

Адной з найбольш арыгінальных і ў пэўным сэнсе ўзорнай можна лічыць спробу ўмацаваньня харчовае бясьпекі дзяржавы шляхам замарожваньня з 1994 да 1997 г. зарплаты ў сельскай гаспадарцы. Пасьля таго, як заробак калгасьніка ў 1997 г. наблізіўся да паловы ад сярэдняга па краіне, а запазычанасьць па ім выйшла за мяжу 30 000 000 даляраў па курсе Нацбанку, два гады не ўрадзілі жыта, бульба, сена і інш.

Вы думаеце, гэта напалохала шукальнікаў нетрадыцыйных эканамічных сьцяжын? А-ні! Чаго і каго ім баяцца? Калгасьнікі і на выгляд падобныя да іх работнікі саўгасаў апошнія гады ня мелі заробку нат блізкага да трох чвэрцяў ад сярэдняга ў краіне і абсалютна спакойна ўспрымаюць свой узровень дабрабыту. Не хвалююцца нават з-за таго, што паводле афіцыйнага курсу Нацбанку іхны заробак ніколі не перавышаў 75 USD за месяц.

Далей болей. Калі земляробаў і жывёлаводаў грошы не хвалююць, падумала дробнае начальства, дык на халеру ім адразу плаціць. І ня плоціць. Сума запазычанасьці па заробках за студзень узрасла больш чым удвая. Саўгасы завінаваціліся сваім работнікам 958 500 000 новых рублёў, а калгасы калгасьнікам — 3 139 600 000 рублёў.

Не стае грошай, каб заплаціць кожнаму трэцяму калгасьніку. Апошнія пяць гадоў запазычанасьць па заробках перад вяскоўцамі ў найбольш напружаны пэрыяд іх працы — у чэрвені — не бывала меншай за 20 000 000 даляраў па афіцыйным, зразумела, курсе. Запазычанасьць калгасьнікам вагаецца ў межах 60—80% ад агульнай запазычанасьці па заробках у краіне.

Выходзіць, што гэтымі грашыма сяляне нібы пракрэдытавалі кагосьці. Як разам палічыўшы, здаецца, што многа грошай аддалі калгасьнікі ў крэдыт дзяржаве. Калі ж кожнаму «крэдытору» аддадуць ягоныя 17075 руб., каб заахвоціць да актыўнага ўдзелу ў веснавой пасяўной і восеньскай выбарчай кампаніях, дык і няма на што глядзець. Бо што за іх купіш?

Сярэдняе начальства выдатна разумее, што трэба купляць, што — можна і што купяць калгасьнікі-саўгасьнікі на самой справе. «Няма чаго іх разбэшчваць», — кажа сярэдняе начальства, пазіраючы на найвышэйшае. І сярэдняму працаўніку дзяржаўнага аграсэктару, які рэалізаваў летась аднаго мяса жывой вагой на 1700 даляраў па сусьветных коштах, налічана за год ажно 552 даляры па курсе Нацбанку. А за малако, а за бульбу, а за жыта?

За ўсё астатняе дзяржаўныя сяляне атрымліваюць любоў дзяржавы. Любоў шчырую, бо вярхоўнае начальства ведае: калі ў рацэ ня стане вады, у ёй ня будзе і рыбы.

Таму весяляцца рэклямныя калгасьнікі. Ядуць недзяржаўную скварачку, запіваюць недзяржаўнай чарачкай, а потым, напэўна, слухаюць празь дзяржаўнае радыё, як Масква будзе кідаць на недружалюбных беларусам людзей ядзерныя бомбы, і радасна сьпяваюць:

Нам калгаснае жыцьцё
Вельмі спадабалася.
Беражысь, Амэрыка,
Не на тых нарвалася.

Чаму ж ім ня пець, калі «скарачаюцца тэрміны запазычанасьці вяскоўцам па заработнай плаце. Самыя «працяглыя» даўгі работнікам саўгасаў і калгасаў зараз засталіся зь лістападу».

Міхал Залескі


Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз9

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць