Архіў

Пошта

№ 35 (192), 28 жніўня — 4 верасьня 2000 г.


 Пошта

 

Лета ў Полацку

Гэтым летам, як звычайна, я баўлю свой вакацыйны час у Полацку. Як Вы мо ведаеце, «НН» туды трапляе толькі па падпісцы. Але гэта далёка ня ўсё, чаго не стае ў гэтым невялікім, але густанаселеным горадзе. Няма тут таксама й якаснай пітной вады. Тыя, хто лічыць менскую ваду «з-пад крану» нясмачнай, лепш хай ніколі не наведваюць Полацку. Яшчэ патруцяцца. Вада ў Полацку мае адметны руды колер, а ўяўленьне аб яе смаку вы атрымаеце, калі крыху пасмокчаце іржавы цьвік. Імпартныя фільтры для вады могуць пратрымацца на гэтай вадзе ня болей за 3 дні. Руды колер мыек, ванных ды прыбіральнікаў трымаецца асабліва моцна. Не перамагаюць яго ніякія рэклямныя «Comet» ды «Ace». Жыхары Полацку, што ўвесь час карыстаюццца гэткай вадой, могуць лічыцца сапраўднымі «жалезнымі людзьмі». У полацкай вадзе ёсьць амаль уся табліца Мендзялеева. А ўтрыманьне жалеза ў гэтай вадзе перавышае нормы ў дзясяткі разоў. Тыя палачане, якія маюць уласнае аўто, бяруць біклагі ды едуць у прыгарадныя вёскі да калодзежаў. Там вада смачнейшая. А астатнія здаўна звыкліся з патаемнымі графікамі адключэньня вады. Гэта калі гарачай не бывае месяцамі, у лепшым выпадку. Горш — калі няма ніякай, а пасярод двароў — «археалягічныя» раскопы. Пра аварыі на вадаправодах лепш не казаць. І так усё зразумела.

А на пачатку жніўня ў горад прыбыла гуманітарная дапамога зь Нямеччыны. З горада-пабраціма Фрыдрыхсгафэна прыбылі да палачанаў алей ды чакалядкі. Па бутэльцы алею атрымаў кожны палачанін, а вось чакаляд мясцовая ўлада сьціпла пакінула сабе. Кажуць, увосень будуць даваць дзецям у школах ды садках. А можа, самі зьядуць? Карысна для разумовай працы. Ну, хай ядуць. Можа, разумнейшымі зробяцца.

Вікторыя Куфціна, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей6

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей6

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць