Архіў

Пісьменьнік-выгнаньнік

№ 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000 г.


 

Пісьменьнік-выгнаньнік

 

Кэндзабура Оэ, які на пачатку гэтага месяца прыехаў у Пэкін, на ўсіх публічных выступах задавалі пытаньне, ці заслужыў Кітай Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. Кожны раз Оэ даваў адказ: так. Цяпер Кітайшчына дачакала-такі свайго нобэлеўскага ляўрэата. Аддаючы прэмію Гао Сіндзяню, Нобэлеўскі камітэт рызыкуе наклікаць на сябе гнеў Пэкіну, як было, калі Прэмію Міру атрымаў Далай Лама. У КНР, найхутчэй пастараюцца папросту ігнараваць ушанаваньне свайго суродзіча.

У пісьменьнікаў, што жывуць у КНР, быццам бы ёсьць і незалежныя выдавецтвы, і магчымасьць удзелу ў грамадзкіх дыскусіях. Але на самой справе свабода гэтая досыць прывідная. Пісьменьнікі балянсуюць на ценкай мяжы паміж славай і працоўным лягерам і добра ведаюць, што можна пісаць, а за што можна назаўжды застацца выкрэсьленым са сьпісу дазволеных да афіцыйнага друку аўтараў. Безумоўна, можна пісаць пра пакуты й нягоды “Культурнае рэвалюцыі” і “Вялікага скачка”, але барані вас Божа пачаць корпацца ў прычынах гэтых падзеяў, згадаць пра цынізм Мао. Так, была “Культурная рэвалюцыя”, была. Але ўзялася яна нібыта зь ніадкуль, зрабіла сябе сама. Вось і няма ў Кітаі Салжаніцыных і Херлінг-Грудзінскіх, затое ёсьць шмат апавяданьняў пра паскудных і лютых начальнікаў лягераў.

Ляўрэат сёлетняга літаратурнага Нобэлю адназначна адкінуў гэтыя умоўнасьці і мусіў за тое зьехаць з Бацькаўшчыны. Гао Сіндзянь 60-гадовы эсэіст, празаік і драматург, ужо 13 год жыве ў Парыжы і нават мае францускае грамадзянства. Радыё France International так і паведаміла пра яго: “кітайскамоўны француз”. Дарэчы, новы ляўрэат піша таксама і па-француску.

У КНР яго мала хто ведае. Апошні раз ягоныя творы ставіліся ў КНР у 1986 г., а пасьля былі абвешчаныя “самымі шкоднымі творамі, якія толькі былі напісаныя ад часу заснаваньня Народнай Рэспублікі”. Пісьменьнікаў-выгнаньнікаў ня меншае на сьвеце…


Каментары

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць