Архіў

Спорт

№ 6 (215), 5 — 12 лютага 2001 г.


 спорт

Біятлён і футбол

Сяджу ў суботу ля тэлевізара ды гляджу біятлён — чэмпіянат сьвету ў славенскай Паклюцы. У думках брудна лаю нашых стральцоў-лыжнікаў за неважнецкія вынікі ў спрынце ды заходніх апэратараў за тое, што амаль ніводнага разу нашых біятляністаў не паказалі. А тут яшчэ гэты камэнтатар з буржуйскага “Эўраспорту” заводзіць гаворку аб прэтэндэнтах на мэдалі ў мужчынскай эстафэце, якая пройдзе 11 лютага. Пералічвае паўтузіна зборных, а на Беларусь, вядома, забываецца. Нібыта не біятляністы з гэтай краіны два гады таму былі чэмпіёнамі сьвету ў гэтай самай эстафэце. Даўно пара ўжо добрага дрына на гэтую заходнюю спартовую мафію знайсьці, а то зусім разбасячыліся – Сярожу Гурэнку больш за год у “Роме” прымушалі лаўку запасных адным месцам паліраваць. Ну, і аддалі Сяргейку ў арэнду ў гішпанскі “Рэал”... Хоць і не мадрыдзкі, а з Сарагосы, але ўсё ж – вышэйшая гішпанская ліга, La Primera. Зараз Сярожка будзе ня толькі на трэніроўцы слупы абводзіць, а і з жывымі Раулямі ды Рывалдамі пазмагаецца. Што й казаць – расьцем!

Кажуць, што і падагрэў на менскім “Дынама” зробяць хутка, і ня прыйдзецца да гульні 28 сакавіка з Нарвэгіяй поле галоўнай арэны краіны тыдзень гелікоптэрам сушыць.

Дарэчы, Малафееў да сакавіцкіх баталіяў ужо рыхтуецца. Пасярод лютага Эдзік зьбярэ свае кадры ды падасца ў Баўгарыю, дзе пагуляе са зборнымі Узбэкістану, Казахстану, Азэрбайджану. А пасьля менш за месяц застанецца да трывожнага візыту ў Кіеў, дзе будзе вельмі горача як футбалістам, так і заўзятарам. Бо тамтэйшыя “траяны” – група падтрымкі “Дынама” – толькі і мараць пра тое, як бы адмачыць шаблой купку сапраўдных беларускіх фанатаў. Але, мяркую, адпор украінцам беларусы дадуць і на полі, і ў яго навакольлі. Калі толькі зноў ня будзем (як у Польшчы летась увосені) біць адно аднаму табло з-за таго, што ў яго ў руках чырвона-зялёнае палотнішча, а ў мяне – бел-чырвона-белы сьцяг...

Задумлівы фанат


Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну1

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА8

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць