Архіў

Беларусь рухаецца да беднасьці

№ 21 (283), 7 чэрвеня месяца 2002 г.


Беларусь рухаецца да беднасьці

Інтэрвію зь міністрам замежных справаў Швэцыі Аннай Лінд
з нагоды працэсу “Пагоні”

— Спадарыня Лінд, якое Вашае меркаваньне пра беларускі рэжым сёньня?

А.Л.: Рэжым Лукашэнкі — выразна рэпрэсіўны рэжым, які ў эканамічным сэнсе адкідае краіну назад. Беларусь магла б быць сёньня багатай, дэмакратычнай і моцнай краінай — такой, як Эстонія, Латвія ці Літва. Аднак, на жаль, Беларусь рухаецца ў адваротным кірунку.

— Якая Вашая думка пра сытуацыю ў сфэры СМІ?

А.Л.: На жаль, адносіны беларускіх ўладаў зь незалежнымі журналістамі й незалежнымі СМІ пагаршаюцца. Назіраюцца й спробы выціснуць недзяржаўныя ды замежныя арганізацыі зь Беларусі. Улады ўсьведамляюць: насельніцтва можа пачаць урэшце пратэставаць супраць сытуацыі ў краіне. Таму й хочуць, каб распаўсюджвалася як мага менш інфармацыі.

— Якую пазыцыю займае Швэцыя адносна сытуацыі з СМІ ў Беларусі?

А.Л.: У нас няма прамых палітычных кантактаў зь беларускімі ўладамі — з прычыны сытуацыі ў краіне. Мы пратэстуем — як самі, так і праз Эўразьвяз.

— У выпадку з газэтай “Пагоня” Швэцыя выкажа якую-небудзь пазыцыю?

А.Л.: Так. Я чакаю, што мы зробім гэта і самі, і праз Эўрапейскі Зьвяз. На жаль, давядзецца паўтарыць тое, што мы шмат разоў гаварылі раней беларускім уладам, і зь вельмі маленькім вынікам. Мы спадзяёмся, што Беларусь забясьпечыць свабоду прэсы і будзе паважаць правы чалавека. Пасьля гэтага вашыя ўлады змогуць супрацоўнічаць з краінамі Эўразьвязу. У адваротным выпадку Беларусь застанецца ў ізаляцыі.

— Спадарыня Лінд, што Вы думаеце пра будучыню Аляксандра Лукашэнкі?

А.Л.: Са шкадаваньнем павінна адзначыць, што ён займае сёньня моцную пазыцыю. Гэта вельмі ўскладняе сытуацыю ў Беларусі. Але я веру, што людзі хутка ўсьвядомяць: Лукашэнка — ня іхная будучыня. Ён толькі ізалюе краіну й не дае ёй магчымасьці разьвівацца. З гэтае прычыны ён будзе вымушаны сысьці, нават калі ягоная ўлада сёньня здаецца даволі моцнай. Няма пэрспэктывы ў тых, хто грунтуе сваю ўладу на гвалце й рэпрэсіях, судах над палітыкамі й журналістамі. Улада ж павінна будавацца толькі на аснове сапраўднай дэмакратыі.

Паводле www.vitryssland.nu

 


Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць