Андрэй Расінскі. Кадры

Адбылося ўрачыстае адкрыцьцё кінафэсту «Magnificat-2007»

У мястэчку Ўдзела 21 чэрвеня прайшла цырымонія адкрыцьця ІІІ Міжнароднага каталіцкага фэстывалю хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2007».

film.ruУ мястэчку Ўдзела 21 чэрвеня прайшла цырымонія адкрыцьця ІІІ Міжнароднага каталіцкага фэстывалю хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat-2007”.

У касьцёле Безаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі адбылася ўрачыстая Сьвятая імша з удзелам Апостальскага нунцыя ў Беларусі Марціна Відавіча, Старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Аляксандра Кашкевіча, біскупа Антонія Дзям’янкі і біскупа Ўладзіслава Бліна.

Біскуп Аляксандар Кашкевіч падкрэсьліў, што сёньня кінэматаграфісты ўсё часьцей зьвяртаюцца да хрысьціянскіх тэмаў – і важна пра Хрыста сьведчыць, а не спрабаваць выкарыстоўваць у сваіх мэтах, як гэта пнуліся зрабіць фарысеі.

Ля помніка Максыміліяну Кольбэ выступілі першы намесьнік старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Віналій Пяткевіч, прэзідэнт каталіцкай асацыяцыі для камунікацый “SIGNIS-Эўропа” Джос Хорэманс. Ліст ад імя ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леаніда Гулякі зачытала кіраўнік Глыбоцкага аддзела культуры Марыя Паляк, а пасланьне з Ватыкану Арцыбіскупа Джона Фоўлі, прэзыдэнта Папскай Рады па пытаньнях сацыяльнай камунікацыі – прагучала з вуснаў дырэктара фэстывалю кс.Аляксандра Амяльчэні.

Манахіня Сафія, прэзыдэнт Праваслаўнага кінафэстывалю “Сустрэча” з Обнінску, параўнала сучасных дакумэнталістаў з апосталамі, якія пакліканыя сьведчыць пра Хрыста і прыводзіць людзей да Бога. А старшыня кінафэсту Юры Гарулёў падкрэсьліў, што творцы імкнуцца быць непадобнымі адзін на аднаго, “але мы ўсе павінны быць разам у духоўным імкненьні да Бога. І таму мы стаім тут побач: праваслаўныя, пратэстанты і католікі.”

Традыцыйны кадр з “кінахлапушкай”. Біскупы, Апостальскі нунцый, старшыня журы Крыстына Лялько, старшыня фэсту Юры Гарулёў абвяшчаюць: “Magnificat – дубль 3”.

ІІІ Міжнародны каталіцкі фэстываль хрысьціянскіх фільмаў і тэлепраграм адкрыўся.

film.ru

У музэі Максыміліяна Кольбе прэм’ера “незвычайнага фільма незвычайнага аўтара”.

Пазаконкурсная стужка “Чары прыроды. У лесе” створаная ксяндзом Казімірам Сьвёнтэкам. Як распавёў Юры Гарулёў, Яго Эмінэнцыя паставіў карціну, калі быў пробашчам у Пінску. Гарулёў зьвярнуў увагу на майстэрства апэратара Сьвёнтэка, рэжысэра Сьвёнтэка і мантажніка Сьвёнтэка.

Насычаныя колерамі пляны лесу пад удумлівыя вершы зьмяняюцца ўважлівымі партрэтамі лясных жыхароў. “Карціну добра выкарыстоўваць для арт-тэрапіі, каб здымаць агрэсію ў падлеткаў” – заўважае манахіня Сафія, псыхоляг па адукацыі.

Тэлеперадача “Лёс чалавека. Айцец Казімір” распавяла пра ксяндза Казіміра Жыліса, які мужна адстойваў веру ў савецкія часы, а ў незалежнай Беларусі стаўся спаведнікам зьняволеных Гарадзенскай турмы. Харвацкі фільм “Шляхамі памяці” – пра пакалечаных вайной вайскоўцаў, якія пілігрымуюць да Лурдзкай Божае маці.

Увечары фэстываль працягнуўся ў Глыбокім.

Фота з сайту signis.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць