Архіў

Выгнаньне з БНФ

За выключэньне Вячаслава Сіўчыка з БНФ выступіла фронтаўская інтэлігенцыя. Недавер да гэтага палітыка з боку сяброў-заснавальнікаў апазыцыйнага руху зьявіўся ў 1997 г., калі Сіўчык, абвінавачаны ў згвалтаваньні, «выйшаў сухім» з крымінальнай справы. У 1999 г., калі за кіраўніцтва Фронтам змагаліся Вячорка і Пазьняк, Сіўчык урэшце ўзяў бок першага і ў выніку атрымаў пасаду намесьніка старшыні Сойму. Але не давер паплечнікаў.

Яго стала яшчэ меней у 2001 г. У часе перадвыбарнай кампаніі Сіўчык выступаў супраць Сямёна Домаша, на якога рабілі стаўку нацыянал-дэмакраты. А пад восень 2001 г. арганізаваў адкрытую апазыцыю Вячорку. Сіўчык — вечны дысыдэнт, ніводнае кіраўніцтва яго не задавальняе, бо ён хоча сам стаць кіраўніком. Сіўчык арыентуецца на «Малады фронт» і выкарыстоўвае для самарэклямы падзеі ў Курапатах. Яго падтрымлівае артыкулам у «Народнай волі» Аляксандар Старыкевіч. Але на зьезьдзе БНФ Сіўчык прайграе Вячорку, набраўшы значна менш галасоў.

Цягам наступнага году Сіўчык працягвае рэзка крытыкаваць кіраўніцтва Фронту, агітуе фронтаўскіх актывістаў за стварэньне новае арганізацыі. І цярпеньне Вячоркі ды ягонае каманды скончылася. Яны даўно хацелі пазбыцца Сіўчыка, які ня ўпісваецца ў новую канцэпцыю БНФ — «партыі сярод партыяў». Кіраўніцтва падтрымала й «маральная большасьць», нефармальныя аўтарытэты Фронту.

Няма сумневу, што палітычнай дзейнасьці Сіўчыка выгнаньне з БНФ ня спыніць. Яно стане сыгналам да перадзелу беларускага палітычнага поля.

Мікола Бугай

Каментары

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць