Архіў

БРСМ — палёгка для гультаёў

Праўрадавы Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі набірае ўсё большае вагі ў дзяржаўнай машыне. Прымаюць у БРСМ, як колісь у камсамол, «добраахвотна-прымусовым» чынам. Студэнт пэдагагічнага ўнівэрсытэту распавёў «НН», што на лекцыю да першакурсьнікаў папросту прыходзіў дэкан і раздаваў анкеты: усім трэба запоўніць і ўступіць у БРСМ. Пытаньне «хачу/не хачу» ў такой сытуацыі не абмяркоўваецца.

2000 рублёў уступных складак — не адзіная цана, якую даводзіцца плаціць за чырвона-зялёную значку з надпісам «БРСМ». Студэнты Нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту на сабе адчулі, што прэсынг за нежаданьне ўступіць у «лукамол» можа быць досыць жорсткім.

Праблемы пачаліся ў БНТУ яшчэ ў зімовую сэсію. Студэнтам, якія не былі сябрамі БРСМ, не выдавалі ведамасьці на пераздачу. А за два тыдні да пачатку летняе сэсіі на факультэце зьявіўся малады чалавек (гадоў 25—27), які заклікаў усіх студэнтаў запісвацца ў «лукамол». Галоўным яго аргумэнтам быў той самы: у сяброў арганізацыі праблемаў зь пераздачамі іспытаў ня будзе. У «лукамол» актыўна пайшлі двоечнікі й аматары лёгкага жыцьця.

Празь нейкі час пасьля агульнай сустрэчы адбылася спатканьне «камсамольца» з старастамі акадэмічных групаў. Тады быў агучаны й «плян набору» ў арганізацыю: на факультэце, дзе навучаюцца блізу 2000 чалавек, мусіць быць 500 сяброў БРСМ.

Да тых, хто «не зразумеў па-добраму», былі ўжытыя больш жорсткія меры. За тыдзень да пачатку сэсіі высьветлілася, што да яе не дапушчаныя некалькі навучальных групаў з розных курсаў («НН» вядомыя групы з 2-га й 3-га курсаў). Не дапушчаныя цалкам, дарма што студэнты паздавалі ўсе залікі. Прадстаўнік моладзевай арганізацыі загадкава пасьміхаўся. Дэкан толькі паціскаў плячыма, замест таго каб паставіць на месца нахабнага «лукамольца». «Карныя меры» былі зьнятыя пасьля таго, як у БРСМ увайшлі па некалькі (4—5) чалавек з кожнае групы.

Студэнт А. з «акадэмічна непасьпяховай» групы ў гутарцы з карэспандэнтам «НН» зазначыў: «Я ў «лукамол» не пайду ні ў якім разе. Хай хоць выганяюць». Да адлічэньня за «нячленства» ўнівэрсытэцкае начальства мо і не дадумаецца, але адзнакі студэнтам за «паліткарэктнасьць», а не за веды, ужо ставіць.

Адны хлопцы славу для Бацькаўшчыны здабываюць, другія грошы зарабляюць, трэція рупліва вучацца. А чацьвертыя, гультаі, толькі і ўмеюць у жыцьці — у БРСМ заганяць.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд10

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць