Архіў

Навіны гаспадаркі ад 27 траўня

Рубля ня будзе

Беларускі бок афіцыйна паінфармаваў Цэнтрабанк Расеі аб немагчымасьці ўвядзеньня ў краіне расейскага рубля з 1 студзеня 2006 году. Падстава — тэхнічныя прычыны. Пра гэта заявіў 24 траўня ў Маскве намесьнік старшыні ўраду — паўнамоцны прадстаўнік прэзыдэнта Беларусі Васіль Даўгалёў. “Прэзыдэнты, канечне, могуць даць адпаведныя даручэньні, але па лёгіцы мы не ўкладаемся ў тэрміны”. Словы чыноўніка пацьвердзіў і начальнік упраўленьня інфармацыі Нацбанку Анатоль Драздоў.

Для тэхнічнай рэалізацыі ўвядзеньня расейскага рубля патрабуецца шэсьць месяцаў, але перад гэтым трэба падпісаць пагадненьне аб бюджэтнай палітыцы, якое яшчэ не гатова. Новыя тэрміны ўвядзеньня адзінай валюты абмяркуюць у лістападзе.

Камбайн-цуд

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “ДСКБ па зернеўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы” вытворчага аб’яднаньня “Гомсельмаш” стварае новы высокапрадукцыйны камбайн “Ліда-1700”. Беларуская машына будзе аналягам нямецкага камбайну “Лексіён-560”, які мае магутнасьць 360 конскіх сіл і здольны перапрацоўваць да 14 кг зерневай масы ў сэкунду. Гэта дазваляе жаць бяз страт палеткі з ураджайнасьцю 80—150 цэнтнэраў з гектару. Патрэбы Беларусі — ад 50 да 150 машын у год. Да канца 2006 году плянуецца выпусьціць некалькі досьледных узораў, а ў

2007 г. — першую партыю новых супэркамбайнаў. Зьбіраць караблі палёў мяркуюць у Лідзе.

Прамаркіруем усё

Мінфін плянуе пашырыць пералік тавараў, якія падлягаюць абавязковай маркіроўцы. Пералік тавараў, якія будуць маркіравацца, яшчэ невядомы. У сакавіку ўжо сталі маркіраваць піва і маторныя маслы, што дазволіла значна павысіць паступленьні акцызаў у бюджэт: па піве — у 4,1 разу, па маслах — у 3,2 разу.

Валюты паболела

Аб’ём валютнай выручкі, што паступіла на рахункі прадпрыемстваў у беларускіх банках за студзень—красавік, склаў 4,861 млрд даляраў у эквіваленце. Гэта на 37,1% болей, чым на студзень—красавік мінулага году. Паступленьні ад экспарту тавараў павялічыліся на 37,9% (да 4,278 млрд даляраў), выручка ад аказаньня паслуг — на 28,2% (да 524,3 млн даляраў). Валютная выручка, што паступіла з краін СНД, склала 2,214 млрд даляраў, з краін за межамі СНД — 2,647 млрд даляраў.

АГ, afn.by, belta.by, interfax.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

Алёна Свірыдава скараціла колькасць выступленняў з-за хранічнага захворвання6

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі2

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць