Архіў

Мікрахвалевая зброя

Амэрыканцы плянуюць даставіць у Ірак экспэрымэнтальную бяскроўную зброю для ўтаймаваньня беспарадкаў. Матарызаваныя мікрахвалямёты робяць на людзей такое ж узьдзеяньне, як кухонная ЗВЧ-печ на кураня, што запякаецца ў ёй. Намер абудзіў спрэчкі.

Мікрахвалевая зброя — гэта адна зь некалькіх разнавіднасьцяў зброі новага пакаленьня, на мэце якой нэўтралізаваць праціўніка, не наносячы яму трывалай шкоды. Такія ваенныя тэхналёгіі маглі б прымяняцца, сярод іншага, у сутыкненьнях з агрэсіўным натоўпам, калі вадамёты ці гумовыя кулі аказваюцца недастаткова эфэктыўнымі, а ўжываньне паўнацэннай зброі непажаданае з гуманістычнага пункту гледжаньня.

Работы над распрацоўкай мікрахвалямётаў (так званай «сыстэмы актыўнага адпору» — «Active Denial System», ADS) вядуцца ў ЗША шмат гадоў і якраз падыходзяць да заканчэньня. Паводле зьвестак інтэрнэт-сэрвісу «Globalsecurity.org», на гэтыя работы было патрачана пад 40 млн даляраў. Ужо апублікаваны вынікі двухгадовых экспэрымэнтаў, што праводзіліся на базе паветраных сіл у штаце Нью-Мэксыка. Зброя выпраменьвае пучкі ЗВЧ-хваляў частатой 95 гігагэрц. Нават на адлегласьці ў некалькі сотняў мэтраў такое выпраменьваньне ўзбуджае ваганьні малекул вады пад скурай чалавека, што прыводзіць да ўтварэньня цяпла. Апошнія досьледы на людзях паказалі, што асобы, на якіх трапіў пучок, ужо празь дзьве сэкунды адчуваюць пякучы боль. Менш чым празь пяць сэкундаў боль становіцца немагчыма трываць, і атакаваны зробіць усё, каб уцячы з поля паражэньня. Пасьля гэтага боль праходзіць бязь сьледу і якіх-небудзь пашкоджаньняў.

Распачаць вытворчасьць мікрахвалямётаў, змантаваных на вайсковым цягачу «Хамвэй», ужо гатовы амэрыканскі ВПК. Як напісаў некалькі тыдняў таму брытанскі навуковы штотыднёвік «Нью саэнтыст», пляны Міністэрства абароны ЗША прадугледжваюць, што ў наступным годзе баявыя машыны зь мікрахвалямётамі (пад назвай «Шэрыф») трапяць у Ірак. Вайскоўцы лічаць, што дзякуючы новай зброі амэрыканская армія і ірацкія сілы бясьпекі здолеюць больш пасьпяхова, чым сёньня, — і бяскроўна — заміраць беспарадкі. Працягваюцца таксама работы над разнавіднасьцю зброі, прызначанай для ўжываньня з паветра.

Некаторыя вучоныя выказваюць, аднак, сумненьні. Яны лічаць, што зброя пакуль недастаткова правераная, каб ужываць яе супраць людзей. Яны зьвяртаюць увагу, сярод іншага, на тое, што на палігоне добраахвотнікам, якія выконвалі ролю дэманстрантаў, забаранялася насіць акуляры, кантактныя лінзы і нават мець мэталічныя гузікі ды засьцежкі «маланка». Усё гэта для таго, каб прадухіліць пагрозу траўмаў.

Цытаваны ў «Нью саэнтыст» Нэйл Дэвідсан, спэцыяліст па бяскроўнай зброі з Брэдфардзкага ўнівэрсытэту (Брытанія), лічыць, што ў рэальных сытуацыях вельмі цяжка будзе кантраляваць, якую дозу ЗВЧ-хваляў атрымае кожны чалавек. А перавышэньне мяжы бясьпекі можа хутка прынесьці фатальныя вынікі. Падчас экспэрымэнтаў адзін з добраахвотнікаў атрымаў апёк, калі прыстасаваньне выпадкова выдала занадта вялікую магутнасьць. «Што будзе з чалавекам, які зь нейкіх прычын ня здолее хутка ўцячы і надоўга застанецца ў зоне дзеяньня мікрахваляў?» — пытае Дэвідсан.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць