Архіў

Навіны гаспадаркі ад 2 верасьня

Расейская выстава ў Менску

6—9 верасьня ў Менску пройдзе прадстаўнічая Расейская нацыянальная выстава. Удзел у ёй возьмуць прэм’ер-міністры Беларусі й Расеі Сяргей Сідорскі й Міхаіл Фрадкоў, кіраўнікі сталіцаў Міхаіл Паўлаў і Юры Лужкоў. На выставе будуць працаваць экспазыцыі Ніжагародзкай, Омскай, Смаленскай, Саратаўскай абласьцей, Мардовіі, Чувашыі, Стаўрапольля.

Прыйдуць расейскія банкі?

Некалькі айчынных банкаў у найбліжэйшы час могуць прадаць кантрольны пакет акцый буйным замежным — у тым ліку расейскім — банкам. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі старшыня праўленьня Нацбанку Пятро Пракаповіч. Паводле яго слоў, замежныя банкі здольныя інвэставаць у рэсурсную базу беларускіх калегаў ад $100 млн да $200 млн. Агульны ўласны капітал айчынных банкаў на 1 жніўня склаў Br3,130 трлн.

«Богданы» па-беларуску

Украінская кампанія «Богдан» (Чаркасы) ужо сабрала на Гомельскім аўтарамонтным заводзе 21 пасажырскі аўтобус малой клясы. Да канца году будзе сабрана яшчэ 50. Пакуль зборка ідзе з украінскіх дэталяў. Аўтобусы «Богдан» (21 месца для сядзеньня) зьявіліся ў Менску ўвесну — ААТ «Міндаўг» набыло 35 машын.

Старчанка аб стане гаспадаркі

У сераду была прэзэнтаваная 8-я справаздача прадстаўніцтва ААН і Міністэрства эканомікі «Аб чалавечым разьвіцьці за 2004—2005 гады». Прадстаўніца ААН у Беларусі Джыхан Султанаглу зазначыла, што ў Беларусі яшчэ не ўсталяваны баланс паміж паскарэньнем эканамічных рэформаў і зьніжэннем іх сацыяльных наступстваў. Аднак дадала, што высокі эканамічны рост дае дадатковыя магчымасьці. Намесьніца міністра эканомікі Тацяна Старчанка наракала, што задача дывэрсыфікацыі нашых рынкаў экспарту выконваецца марудна, бо асноўныя фонды прадпрыемстваў зношаны, што адбіваецца на якасьці прадукцыі. Патрэбныя інвэстыцыі ў мадэрнізацыю асноўных фондаў, зазначыла яна. Таксама яна сказала, што тэмпы прыватызацыі ня будуць паскораныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць