Улада11

Рада па развіцці прадпрымальніцтва сабрала тузоў беларускага бізнэсу — поўны спіс

Чыж, Шакуцін, Машэнскі, Мартынаў...

Да вядомых бізнэсоўцаў-цяжкавагавікаў (Юры Чыж, Аляксандр Шакуцін, Мікалай Мартынаў) у абноўленай радзе дадаліся прадстаўнікі новай бізнэс-хвалі — Яўген Баскін, Аляксандр Машэнскі, Валянцін Байко, Андрэй Паўлоўскі і іншыя.

Усяго ў новай Радзе па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі, якую ўзначаліў памочнік Аляксандра Лукашэнкі па эканоміцы, экс-кіраўнік Нацбанка Пятро Пракаповіч, 23 чалавекі.

Буйны бізнэс прадстаўляюць Юрый Чыж («Трайпл»), Аляксандр Шакуцін («Амкадор»), Аляксандр Машэнскі («Санта Імпэкс Брэст»), Яўген Баскін («Сервалюкс»), Валянцін Байко («Контэ Спа»), Мікалай Мартынаў («Марка») і Андрэй Паўлоўскі («Біякам»).

Знайшлося месца ў Радзе і прадстаўніку замежнага бізнэсу.
Яго ўвасабляе ў якасці намесніка старшыні Рады генеральны дырэктар «Хенкель Баўтэхнік» Сяргей Навіцкі.

Інтарэсы транспартнікаў прадстаўляе старшыня БАМАП Мікалай Баравы.

Ад менш узроўневых бізнэс-аб’яднанняў у прэзідэнцкую раду ўвайшлі Аляксандр Калінін (Беларускі саюз прадпрымальнікаў), Віктар Маргелаў (Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва), Анатоль Харлап (БелАПП) і Аляксандр Швец (Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя).

З тых, хто ўваходзіў у ранейшы склад рады, у яе зноў абраны Яўген Барысаў («Хорда-гідраўліка»). Таксама ў яго ўключаны Мікалай Сілінаў («Альянспласт»), Віталь Костагораў («Палітэкс»), Віктар Лемяшэўскі («Белінвестторг»), Тамара Міжэвіч («Белтрансінфа»), Васіль Астроўскі («Остком-Адзігітрыя») і Сяргей Ускоў («Аўгуст»),

У абноўленай радзе на загад кіраўніка дзяржавы будуць працаваць Cергей Пісарык («Беларусбанк») і Сяргей Чайкун (БДУ).

Каментары1

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць