Аляксандр Шрамко. Дзённік святара1111

Са сьвятам апосталаў!

Аляксандар Шрамко: Сёньня — праваслаўнае сьвята першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Так атрымалася, што менавіта ў гэты дзень я пачынаю весьці свой блог на Нашай Ніве. Гэта, спадзяюся, не выпадкова і нават даволі сымбалічна.

Сёньня — праваслаўнае сьвята першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Так атрымалася, што менавіта ў гэты дзень я пачынаю весьці свой блог на Нашай Ніве. Гэта, спадзяюся, не выпадкова і нават даволі сымбалічна.

Сёньняшняе сьвята адно з галоўных, але не настолькі, каб уваходзіць у лік 12‑ці самых першых. І тым ня меньш, яму папярэднічае адзін з чатырох працяглых пастоў. «Пятроў пост» — гэта больш вядомая і распаўсюджаная яго назва. Але ёсьць і іншая, якая лепш адлюстроўвае яго сэнс. Гэты пост называюць яшчэ «Апостальскім».

Ён пачынаецца амаль адразу (праз тыдзень) пасьля сьвята Пяцідзесятніцы (якое ў народзе яшчэ называецца «Сёмухай»), сьвята падараваньня апосталам надзвычайнай моцы ад Духа Сьвятога для таго, каб несьці ў сьвет Дабравесьце. Але людзі — не марыянэткі для Бога: якую б моц ён не надаваў, за чалавекам застаецца свая частка ўдзелу ў агульнай справе з Богам. Параўнальна з Божай часткай яна, зразумела, нашмат меньшая, але па мерах чалавека з яго слабінамі яна вельмі і вельмі значная. Ад чалавека патрабуецца пэўная падрыхтоўка, канцэнтрацыя веры і ўсёй чалавечай моцы, каб ісьці на гэты подзьвіг — ня проста пайсьці і нешта распавесьці, «паагітаваць», але сутыкнуцца тварам у твар з усёй злосьцю, якая ёсьць пад нябёсамі, і перамагчы гэтую злосьць, і перамагчы ня злосьцю ў адказ, а дабром і любоўю. Вось Апостальскі пост і сымбалізуе неабходнасьць гэтай падрыхтоўкі і канцэнтрацыі духоўнай моцы, бо пост наогул, дарэчы, заўсёды ставіць мэтай такую канцэнтрацыю.

Нам, людзям, Бог шмат што даверыў. Зрабіў так, што ад нас залежыць Ягоная справа, ажыцьцяўленьне Ягоных мэтаў. Мы пакліканы быць Ягонымі апосталамі, несьці Ягонае Слова і Ягоную Праўду ў сьвет. Ён дае нам Свае благаславеньне. А ад нас патрабуецца гатоўнасьць, мужнасьць і адказнасьць.

У гэты сьвяточны дзень я віншую кожнага хрысьціяніна. Але асабліва зьвяртаюся да тых, хто карыстаецца словам як прыладай ці, калі можна так сказаць, «сродкам інфармацыі». Я зычу вам (і сабе ў тым ліку), каб гэтае наша чалавечае слова сталася хаця б нейкім адбіткам Слова з вялікай літары, Слова Таго, Хто дараваў нам магчымасьць дзецьмі Божымі звацца.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць