Здарэнні55

Жорстка збіў і закапаў: расследавана забойства школьніцы ў Стаўбцоўскім раёне

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім забойстве школьніцы ў Стаўбцоўскім раёне, учыненым мінулым летам,
паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Нагадаем, цела вучаніцы 11-га класа Засульскай сярэдняй школы 1996 года нараджэння было знойдзена 30 чэрвеня ў двары дачнага дома ў вёсцы Засулле. Цела знаходзілася ў яме і было прысыпана зямлёй. З 28 чэрвеня школьніца знаходзілася ў вышуку як без вестак зніклая.

Паводле слоў Таццяны Беланог, на целе дзяўчыны эксперты знайшлі мноства цялесных пашкоджанняў. Перад тым як пацярпелая памерла, яна падверглася жорсткаму збіванню.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні ва ўчыненні злачынства быў затрыманы непаўналетні жыхар Стаўбцоўскага раёна, 1994 года нараджэння.

Са слоў затрыманага, ён з пацярпелай разам бавілі час у лясным масіве. Пасля ўзніклай сваркі, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, ён збіў і задушыў дзяўчыну, пасля чаго яе труп закапаў.

Як зазначыла Беланог, у выніку расследавання па справе ў дачыненні да падазраванага сабраны дастатковыя доказы яго вінаватасці ва ўчыненні злачынства і яму выстаўлены абвінавачанні на падставе п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Зараз матэрыялы крымінальнай справы УСК па Мінскай вобласці перададзены пракурору для накіроўвання ў суд.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У студэнтаў ЕГУ пытаюцца, хто аплачваў іх навучанне3

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна7

У Мінску медыкі зрабілі ўнікальную аперацыю: пацыенту перасадзілі яго ўласную костку разам з сасудамі

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць