Грамадства1010

Расея ўхваліла выдачу гіганцкага крэдыту Беларусі

Якой цаной?

Якой цаной?

Урад Расеі папярэдне ўхваліў выдачу крэдыту Беларусі на аплату паставак расейскага газу. Пра гэта сёньня ва Уладзівастоку заявіў міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын, перадае “РИА новости”. Аляксей Кудрын не агучыў суму крэдыту. Беларусь разьлічвае атрымаць ад Расеі 1,5 мільярда даляраў.

Паводле Кудрына, канчатковае рашэньне будзе прымаць урад у выглядзе паправак у бюджэт. Цяпер ідзе разгляд умоваў прадастаўленьня крэдыту, уключна з сумай пазыкі. Міністар не ўдакладніў, у якія тэрміны можа быць прынятае рашэньне.

Днямі ў інтэрвію “Свабодзе” эканаміст Аляксандар Чубрык сказаў пра значэньне расейскага крэдыту для Беларусі:

“Калі ўкласьці гэтыя грошы ў энэргетыку, то відавочна, што эканамічны эфэкт будзе большы, чым нейкія некалькі адсоткаў, якія трэба будзе заплаціць паводле гэтага крэдыту. Гэта першы і самы малы аргумэнт у падтрымку таго, што гэтыя грошы Беларусі патрэбныя. Уявіце сабе: Беларусь атрымлівае паўтара мільярды даляраў. Гэтага дастаткова, каб сплаціць увесь дадатковы энэргетычны дэфіцыт у параўнаньні зь мінулым годам. Мы ў гэтым годзе на паўтара мільярды даляраў павінны будзем больш заплаціць за газ, за нафту, скажам так, гэта такая дадатковая праблема для нашай эканомікі. Дык гэтых грошай хопіць, каб проста разьлічыцца па гэтых рахунках за газ і нафту".

Радыё «Свабода»

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць