Грамадства

376-е папярэджаньне Расеі

Калі да канца тыдня Беларусь не аплаціць астанюю частку доўгу, «Газпром» зьменшыць пастаўкі на 30%, заявіў прадстаўнік «Газпрому».

Калі праз тыдзень, у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі 3 жніўня, Беларусь не выплаціць астатнюю частку доўгу, ААТ «Газпром» скароціць пастаўкі газу «прапарцыянальна фактычнай аплаце» - на 30%. Пра гэта вечарам 3 жніўня ў прамым эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў прэс-сакратар старшыні праўлення ААТ «Газпром» Сяргей Купрыянаў. «Калі зусім даць поўную свабоду ў гэтым пытанні, то ніякіх гарантый таго, што мы атрымаем нашы грошы, не будзе», - зазначыў прадстаўнік «Газпрома».

Нагадаем, 3 жніўня «Белтрансгаз» зрабіў першы плацеж у 190 млн. долараў, пасля чаго «Газпром» даў Беларусі адтэрміноўку па поўнай выплаце доўгу да 10-й гадзіны 10 жніўня.

Як зазначыў С.Купрыянаў, ААТ "Газпрам" пры перамовах разумела, «што за спінай кантракт і як трэба дзейнічаць, каб дамагчыся яго выканання беларускім бокам».

Каментуючы сітуацыю з расійскім крэдытам, які не быў выдадзены Беларусі, С.Купрыянаў падкрэсліў, што «звязваць гэтыя пытанні з плацяжамі за газ не зусім карэктна», бо «Газпром» «яшчэ ў чэрвені заплаціў 625 мільёнаў долараў за 12 працэнтаў акцый «Белтрансгазу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг25

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць