Эканоміка1616

У Беларусі пачнуць пошук радовішчаў сланцавага газу

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Варакса 4 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, летась быў заключаны канцэсійны дагавор тэрмінам на 10 гадоў з кампаніяй, зарэгістраванай у Швейцарыі, на выкананне работ па пошуку радовішчаў сланцавага газу. Зараз яна спрабуе прыцягнуць у Беларусь кампаніі, якія валодаюць спецыяльнымі тэхналогіямі па пошуку сланцавага газу.

Як паведаміў Варакса, яшчэ да заключэння канцэсійнага дагавора беларускія спецыялісты з прыцягненнем замежных калег ацанілі магчымасці здабываць у Беларусі сланцавы газ. Згодна з папярэдняй ацэнкай, «пэўныя перспектывы» ёсць.

Усяго для пошуку радовішчаў сланцавага газу выдзелена восем участкаў: пяць — у Прыпяцкім прагібе (Гомельская вобласць, а таксама частка Магілёўскай і Мінскай абласцей) і тры — у Падляску-Брэсцкай упадзіне (Брэсцкая вобласць).

У сваю чаргу намеснік генеральнага дырэктара, галоўны геолаг па нафце і газе геолагаразведвальнага РУП «Белгеалогія» Яраслаў Грыбік зазначыў: інфармацыя аб магчымасці атрымання сланцавага газу назапашана за 20–30 гадоў бурэння нафтавых свідравін на тэрыторыі краіны. «Раней на іх не звярталі ўвагі, бо не было тэхналогій здабывання сланцавага газу», — растлумачыў Грыбік.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч23

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч23

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць