Грамадства1010

На летніку руху «За свабоду!» Пазьняк прайграў Быкаву, а Купала заняў трэцяе месца

Рэпартаж з заслаўскага лесу.

Каб адпачыць ад штодзённай палітычнай працы і сабраць у нефармальных умовах рэгіянальных лідэраў кіраўніцтва Руху «За Свабоду!» арганізавала ў мінулую суботу летні лягер для сваіх актывістаў. Да самага канца амаль ніхто ня ведаў, дзе будзе праходзіць адпачынак, аднак месца было выбрана ўдала і па прыгожосьці прыроды, і па гістарычнасьці — Заслаўе. Нягледзячы на тое, што арганізатары да апошняга моманту трымалі месца летніку ў сакрэце, увечары міліцыя ўсё ж зьявілася ў лягеры.

Сам летнік распачаўся з затрымкаю на цэлую гадзіну. Нават Аляксандар Мілінкевіч, які а дванаццатай гадзіне зьявіўся на Плошчы Перамогі, ня ведаў, праз колькі запрошаныя на адпачынак актывісты змогуць на яго патрапіць. Неўзабаве аўтобусы ўсё ж зьявіліся на заяўленае месца збору і пасьля невялікай затрымкі даставілі рухаўцаў у Заслаўе.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

На ўваходзе ў лягер усім удзельнікам былі раздадзеныя кепкі з выяваю РЗС а таксама праграма мерапрыемства і бюлетэні для галасаваньня. Актывістам Руху прапаноўвася з двух дзясяткаў варыянтаў выбраць найбольш яскравае вызначэньне слова «свабода».

Праз колькі дзясяткаў хвілінаў па прыезьдзе на імправізаванай сцэне амфітэатру распачаліся выступы. Першым да прысутных зьвярнуўся лідэр Руху «За Свабоду!» Аляксандар Мілінкевіч. З‑пад казырку рухаўскай кепкі ён павітаў усіх, хто змог даехаць на адпачынак, распавёў трошкі пра плян мерапрыемстваў, а таксама заклікаў сябраў руху, якія паводле яго меркаваньня «прадстаўляюць розныя канфесіяў і нацыянальнасьці, розныя накірункі й погляды», «моцна рымацца за тое сьвятое, што аб’ядноўвае нас усіх — за свабоду».

Больш красамоўным быў наступны выступ. Нібы цяжкі бамбардыроўшчык, на імправізаванай сцэне зьявіўся Павал Севярынец. Не зважаючы на свой зазвычай афіцыйны выгляд, Павал адразу ж пачаў заводзіць натоўп. Ён засяродзіў увагу людзей на тым, што тысячу гадоў таму менавіта на Заслаўшчыне распачыналася новая Беларусь. Павал зьвяртаўся да прысутных з пытаньнямі, а некалькі соцень людзей хорам адказвалі:

— Ці патрэбна Беларусі свабода?!
— ТАК!
— Ці патрэбна Беларусі незалежнасьць?!
— ТАК!
— Ці патрэбна Беларусі дыктатура?!
— НЕ!

Пасьля такога невялічкага разагрэву усіх удзельнікаў летніку запрасілі на абед, адразу ж пасьля якога на спартовай пляцоўцы распчаліся спаборніцтвы, а ў розных сэктарах кэмпінгу адкрылі працу рабочыя групы па найбольш актуальных для Руху тэмах.

Найбольшая колькасьць слухачоў далучылася да абмеркаваньня стратэгіі й пляну дзейнасьці Руху. У межах гэтае сэкцыі нават не на жарт разгарэліся гарачыя спрэчкі паміж удзельнікамі, бо кожны з прысутных меў жаданьне выказацца і расставіць прыярытэты у будучай дзейнасьці РЗС.

У сэкцыі пра нацыянальную ідэю, сьпікерам якой быў Павал Севярынец, узялі удзел каля паўсотні слухачоў. Тут было вырашана праз галасаваньне вызначыць мацнейшых выразьнікаў беларускай нацыянальнай ідэі ў кожным стагодзьдзі пачынаючы ад Х і да цяперашніх часоў.

Гарачае абмеркаваньне, паўдзельнічаць у якім прыйшоў нават сам Мілінкевіч, разгарэлася адразу ж. Барацьбу за пачатак беларускай гісторыі ў няроўным змаганьні з Рагвалодам і Рагнедаю выйграў князь Ізялаў, а ў ХІ стагодзьдзі бясспрэчным пераможцам быў абраны ўнук Ізяслава — палачанін Усяслаў Чарадзей. Далей галасаваньне расставіла гістарычныя постаці наступным чынам:

ХІІ — Эўфрасіньня Полацкая
ХІІІ — Полацкае веча
XIV і XV — Вітаўт Вялікі
XVI — Францішак Скарына
XVII — Леў Сапега
XVIII — Тадэвуш Касьцюшка
XIX — Кастусь Каліноўскі

У двацатым стагодзьдзі з больш чым дваццаці прэтэндэнтаў вострая барацьба разгарнулася паміж колішнім лідэрам БНФ Зянонам Пазьняком і сумленьнем эпохі, пісьменьнікам Васілём Быкавым. Паводле галасаваньня першае месца ў намінацыі «увасабленьне нацыянальнай ідэі ў двацатым стагодзьдзі» з беспрэцыдэнтнай колькасьцю галасоў перамог Васіль Уладзіміравіч, а трэцяе месца ў рэйтынгу заняў Янка Купала.

Прыкладна а восьмай гадзіне вечара у лягеры распачаўся музычны канцэрт. Падабраная музыка была настолькі гарачая, што некаторыя нават танчылі пылкае танга пад Камоцкую, а маленькія дзеткі, якія бегалі па пляцоўцы адзін за адным, так адчулі дух свабоды, што, калі Мілінкевіч паспрабаваў іх уняць, будучыя абаронцы Беларусі выбіліся з рук і працягвалі весяліцца. Пасля Касі Камоцкай, выступілі «Рэха» й «Сьцяна», пад якія «адрывалася» амаль палова ўдзельнікаў летніка. Аднак песьні «Сьцяны» спадабаліся не толькі рухаўцам — неўзабаве ў лягер сталі падцягвацца людзі ў штацкім.

У сярэдзіне канцэрту ў кэмпінгу раптоўна зьяілася міліцыя. Пасьля прыезду дапамогі міліцыянты ўварваліся на танцпяцоўку і запатрабавалі спыніць мерапрыемства.

Людзей трымалі на пляцоўцы, да часу, пакуль арганізатары не згарнулі гукаўзмацняльную апаратуру. Пасьля гэтага сілавікі дазволілі пешай калёне і некалькім аўтамабілям з удзельнікамі пікніка пакінуць месца. Аднак машына з арандаванай апаратурай адразу ж была затрыманая.

Нягледзячы на перашкоды, прыкладна апоўначы задаволеныя ўдзельнікі летніку на арандаваных аўтобусах усё ж змаглі бесперашкодна вярнуцца ў Менск. Сам Аляксандар Мілінкевіч напрыканцы мерапрыемства адзначыў у інтэрвію, наступнае:

«Праграма летніку была цалкам выкананая. Нам удалося не толькі правесьці шмат розных імпрэзаў, але таксама абгаварыць з рэгіянальнымі лідэрамі нашу будучую дзейнасьць, а таксама паўторна правесьці устаноўчы сход Руху. Цяпер мы паўторна будзем падаваць дакумэнты на рэгістрацыю, а таксама удзельнічаць у грамадзкіх кампаніях і рыхтаваць Эўрапейскі Марш, які адбудзецца напрыканцы кастрычніку».

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5

Чым скончылася гісторыя выкладчыка БДУІР, які звяртаўся да Лукашэнкі наконт 87 рублёў заробку2

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся2

«Ці сапраўды нельга было ўзяць пясок у іншым месцы?» Пад Мінскам капалі кар’ер — пацярпелі птушкі

УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі14

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну12

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць