Спорт

БФФ увойдзе ў склад заснавальнікаў газеты «Прессбол»

Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» ўвойдзе ў склад заснавальнікаў ААТ «Прэсбол-91», якое выдае спартыўную газету «Прессбол». Такое рашэнне прынялі 10 красавіка ўдзельнікі справаздачнай канферэнцыі БФФ.

Як заявіў старшыня федэрацыі Сяргей Румас, альянс БФФ і «Прессбола» дазволіць павялічыць частату выхаду выдання і яго наклад, а таксама рэалізаваць некалькі цікавых інтэрнэт-праектаў.

У гутарцы з журналістамі Румас патлумачыў, што прапанова аб супрацоўніцтве паступіла ад «Прессбола».

«Мы правялі яго рыначную ацэнку. Акцыі будуць выкупацца па цане ніжэйшай за рыначную. Перамовы аб долі і ўзносе яшчэ не закончаныя. Пра лічбы можна будзе казаць, калі прапановы будуць сфармуляваныя», — сказаў кіраўнік федэрацыі. Паводле яго слоў, грошы на куплю акцый у бюджэце БФФ «з большага» ёсць.

Што тычыцца друкаванага органа федэрацыі газеты «Всё о футболе», то, як заявіў Румас, кіраўніцтву БФФ хацелася б удыхнуць у яе другое жыццё. «Кожны год выданне датуецца, і гэта не можа нас задавальняць. Мы хочам не страціць газету і вывесці яе на самаакупнасць», — заявіў Румас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць