Усяго патроху

У ягады па раскладзе

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі зацьвердзіла тэрміны збору брусьніц і журавін.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі зацьвердзіла тэрміны збору брусьніц і журавін.

Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аддзеле дзяржкантролю за выкарыстаннем і аховай расліннага свету, лясоў і ландшафтаў Мінпрыроды,

  • у Гомельскай вобласці збор брусніц пачынаецца 20 жніўня, журавін — 5 верасня;
  • у Віцебскай — 18 жніўня і 1 верасня адпаведна;
  • у Гродзенскай — 15 жніўня і 15 верасня адпаведна;
  • у Мінскай — 18 жніўня і 8 верасня адпаведна;
  • у Брэсцкай — журавін — 5 верасня;
  • у Магілёўскай — журавін — 25 жніўня. «

У гэтым годзе ў большасці абласцей збор ягад пачынаецца раней за звычайны тэрмін, — адзначылі спецыялісты. — Так, у Брэсцкай і Магілёўскай абласцях пачалі ўжо збор брусніц».

У аддзеле дзяржкантролю за выкарыстаннем і аховай расліннага свету, лясоў і ландшафтаў Мінпрыроды таксама сказалі, што кожны аблвыканкам у залежнасці ад кліматычных умоў у сваёй вобласці самастойна ўстанаўлівае тэрміны збору брусніц і журавін. У некаторых раёнах мясцовымі выканкамамі могуць таксама быць прыняты рашэнні аб устанаўленні больш позніх тэрмінаў збору.

За заўчасны збор ягад пагражае штраф у да 20 базавых велічынь

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ягаднае браканьерства — невыкананне ўстаноўленых тэрмінаў збору дзікарослых пладоў і ягад, прымяненне забароненых для гэтага метадаў — караецца штрафам. Яго велічыня для грамадзян складае да 20 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 100 базавых велічынь. «Рана сабраныя брусніцы і журавіны страчваюць свае карысныя ўласцівасці, таму збор неабходна праводзіць своечасова», — дадалі субяседнікі.

Ягады журавін маюць арганічныя кіслоты, пекцінавыя рэчывы, аскарбінавую кіслату, карацін, амінакіслоты, руцін, гліказід вакцынін, а таксама цэлы шэраг мікраэлементаў — ёд, жалеза, медзь, марганец. Журавіны выкарыстоўваюць як гарачкапаніжальны сродак пры розных прастудных захворваннях, а таксама гіпа‑ і авітамінозах. Акрамя таго, журавіны дапамагаюць пры хранічных гастрытах.

Брусніцы рэкамендуюць выкарыстоўваць пры захворваннях нырак, дыябеце, рэўматызме. Бруснічны сіроп абвастрае зрок. Сок брусніц рэкамендуюць піць пры павышаным артэрыяльным ціску, неўрозах і анеміі ў цяжарных. ‑0‑

Вольга Бяляўская — БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць